6 траўня 2024, панядзелак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынат Ахметаў: Бізнэс не можа заставацца ў баку, калі гінуць людзі

35
Рынат Ахметаў: Бізнэс не можа заставацца ў баку, калі гінуць людзі

Найбуйнейшы алігарх Украіны заклікаў да мірнага развязання канфлікту ў краіне.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце кампаніі СКМ, якая належыць Рынату Ахметаву.

«За апошні тыдзень у краіне ўзмацнілася грамадзянскае супрацьстаянне. Яно прывяло да чалавечых ахвяр.

Гэта абавязвае нас выказаць сваю пазіцыю. Чалавечае жыццё - гэта галоўная каштоўнасць.

Мы хочам выказаць словы глыбокага спачування родным і блізкім загінулых.

Бізнэс не можа заставацца ў баку, калі гінуць людзі, узнікае рэальная пагроза расколу краіны, палітычны крызіс можа выклікаць сістэмны эканамічны крызіс і ў выніку абавязковае зніжэнне ўзроўню жыцця. Пры ўзнікненні палітычнага крызісу можа быць толькі адно выйсце - мірнае. Любы сілавы варыянт, любое прымяненне зброі недапушчальнае. Пры такім сцэнары ва Украіне не будзе пераможцаў, будуць толькі ахвяры і прайграўшыя. Але самае галоўнае - сілавым шляхам выхад не знайсці.

Адзіны выхад - перайсці ад вулічнага супрацьстаяння і спробаў яго падаўлення да канструктыўных перамоваў і дасягненню выніку. Удзельнікі перамоваў павінны кіравацца інтарэсамі ўсёй краіны. Менавіта ўсёй краіны! І быць гатовымі да рэальнага супрацоўніцтва і пошуку кампрамісу», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя закалоты паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. Пасля нядоўгага перамір'я, увечары 24 студзеня, закалоты ў цэнтры Кіева аднавіліся.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках