6 траўня 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэніса Родмана абвінавачваюць у парушэнні санкцый супраць КНДР

4
Дэніса Родмана абвінавачваюць у парушэнні санкцый супраць КНДР

Амерыканскага баскетбаліста Дэніса Родмана западозрылі ў парушэнні эканамічных санкцый супраць Паўночнай Карэі.

Прэтэнзіі казначэйства ЗША выклікалі дарагія падарункі, якія баскетбаліст прывёз да дня нараджэння Кім Чэн Ына. Паўночнакарэйскі лідар адсвяткаваў чарговую гадавіну 8 студзеня, піша Lenta.ru.

Паводле звестак журналістаў, Дэніс Родман падарыў Кім Чэн Ыну некалькі бутэлек ірландскага віскі Jameson, еўрапейскі крышталь, італійскі касцюм, футра і ангельскую сумку Mulberry для жонкі кіраўніка Лі Соль Чжу. Таксама ў сетцы з'явіліся фатаграфіі Родмана, які прэзентуе карэйскаму лідару некалькі бутэлек імянной гарэлкі Bad Ass. Агульны кошт падарункаў склаў больш за 10 тысяч даляраў ЗША.

Афіцыйна інфармацыю аб расследаваннях у дачыненні да Родмана ў казначэйстве пакуль не пацвердзілі. Журналісты мяркуюць, што баскетбаліст мог парушыць акт аб міжнародным эканамічным уплыве (International Emergency Economic Powers Act - IEEPA), падпісаны ў 2010 годзе Баракам Абамам. Ён тычыцца ўвозу ў Паўночную Карэю прадметаў раскошы, у лік якіх уваходзяць падарункі, прывезеныя Родманам. Паводле амерыканскіх законаў баскетбалісту можа пагражаць пакаранне ад штрафу ў 250 тысяч даляраў да штрафу ў мільён даляраў ЗША і 20 гадоў пазбаўлення волі.

Дэніс Родман, які атрымаў вядомасць як гулец Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, вядомы сяброўскімі адносінамі з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам. Да дня нараджэння 8 студзеня 2013 года Родман арганізаваў у Пхеньяне паказальны матч былых зорак НБА, а таксама праспяваў для карэйскага лідара песню «Happy Birthday». Пасля вяртання з КНДР Родману, які пакутуе ад алкагольнай залежнасці, прыйшлося легчы на лячэнне ў дыспансер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках