6 траўня 2024, панядзелак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяціпавярховік абрынуўся на праспект Аліева ў цэнтры Баку

7

У сталіцы Азербайджана пры дэмантажы выселены дом паваліўся на праезную частку вуліцы, ёсць ахвяры.

Паводле папярэдніх звестак, пад заваламі засталіся некалькі чалавек. Ратавальнікі знайшлі целы двух загінулых, піша Day.az.

Здарэнне адбылося блізу 16 гадзін у Нарыманаўскім раёне Баку на праспекце Гейдара Аліева. Спецыялісты ажыццяўлялі знос будынка з ужываннем цяжкай тэхнікі. Частка дома абрынулася на аўтамабіль паблізу. Акрамя таго, пашкоджаны яшчэ шэсць аўто, паведамляе АПА.

З аўтамабіля Mitsubishi Pajero дасталі два трупы, яшчэ аднаму чалавеку ўдалося выжыць, ён шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Праспект Гейдара Аліева ачышчаны ад завалаў. Рух на праспекце адноўлены.

Фото: Anspress
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках