7 траўня 2024, aўторак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ўкраінскай апазіцыі сустрэліся з Януковічам

47
Лідары ўкраінскай апазіцыі сустрэліся з Януковічам

Гэта ўжо трэцяя спроба дамовіцца.

Віталь Клічко, Арсень Яцэнюк і Алег Цягнібок у гэты момант сустракаюцца з Януковічам на Банкавай, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце прэзідэнта.

«Праходзіць сустрэча Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ўдзельнікаў рабочай групы ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу з лідарамі апазіцыйных парламенцкіх фракцый, - гаворыцца ў паведамленні. - У сустрэчы бяруць удзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік рабочай групы Андрэй Клюеў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Партноў, міністр юстыцыі Алена Лукаш, кіраўнік фракцыі палітычнай партыі УДАР Віталь Клічко, кіраўнік фракцыі ВА «Бацькаўшчына» Арсень Яцэнюк, кіраўнік фракцыі ВО «Свабода» Алег Цягнібок».

Два раўнды перамоваў лідараў апазіцыі з Януковічам, якія прайшлі раней, выніку не далі. Пасля апошняй такой сустрэчы лідары апазіцыі са сцэны на Майдане заявілі аб выхадзе з перамоваў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках