6 траўня 2024, панядзелак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС просіць беларусаў не ездзіць у Каір

7
МЗС просіць беларусаў не ездзіць у Каір

Міністэрства замежных спраў рэкамендавала турыстам, якія знаходзяцца на адпачынку ў гэтай краіне, не выязджаць за межы курортных зонаў.

Гэта звязана з абвастрэннем становішча ў Егіпце, паведамляе прэс-служба МЗС.

«Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце, ўстрымацца ад паездак за межы курортных зонаў, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці, падчас знаходжання за межамі гатэляў праяўляць абачлівасць», - гаворыцца ў паведамленні.

У розны раёнах Каіра за мінулыя суткі прагрымела пяць выбухаў. Тэракты ў асноўным былі накіраваныя супраць супрацоўнікаў паліцыі. Паведамляецца аб шасці чалавечых ахвярах, больш за дзесяць чалавек атрымалі раненні. Сутыкненні паміж паліцыяй Егіпта і прыхільнікамі звергнутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі з новай сілай аднавіліся ў суботу, у трэцюю гадавіну народнага паўстання супраць рэжыму Хосні Мубарака.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках