6 траўня 2024, панядзелак, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркут» выкраў і вывез у лес удзельніцу Еўрамайдану

43

Валанцёрку медыцынскай службы Аляксандру Хайлак збілі і пакінулі ў лесе пад Кіевам.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў актывіст Канстанцін Ветаў.

«Гэтая дзяўчына - валанцёр медыцынскай службы Майдану. Ёй 22 гады. Учора (23 студзеня) яна паехала дадому, і на чыгуначным вакзале ў Кіеве ў яе правяралі дакументы і ўбачылі бэйджыкі Майдана, - паведаміў актывіст. - Міліцыя тут жа выклікала «Беркут». Тыя прыехалі і на грамадзянскай машыне вывезлі яе за горад у лес, адабралі лекі ад астмы, дакументы, ударылі па нырках і пакінулі ў лесе. Яна ледзь выбралася з лесу, задыхаючыся ад астмы».

Паводле інфармацыі актывіста Майдану Ігара Жданава, «Беркут» вазіў Хайлак па райаддзелах Кіева, аднак ні адзін з РАУС не хацеў яе прымаць, піша «Украінская праўда».

«Сказалі, што для еўрамайданаўцаў ёсць спецыяльны РАУС, дзе іх прымаюць», - дадаў ён.

Журналісты, знаёмыя з валанцёркай, адзначаюць, што «дзяўчына такая далікатная, такая кранальная. Мы нават падарылі ёй цёплыя ваўняныя шкарпэткі».

Нагадаем, 22 студзеня раніцай «Беркут» атакаваў мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага. Сілавікі сталі разбіраць барыкады і затрымліваць людзей. Дайшло да ахвяр. Так, са слоў каардынатара медыцынскай службы Штаба нацыянальнага супраціву Алега Мусія, у сутыкненнях на Грушэўскага ў Кіеве, якія доўжацца з 19 студзеня, загінулі ўжо 5 чалавек, у тым ліку, грамадзянін Беларусі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках