28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму сыр у Беларусі даражэйшы за мяса?

110
Чаму сыр у Беларусі даражэйшы за мяса?

За паўгода сыр падаражэў практычна ўдвая.

Калі яшчэ ўлетку кошт сыру вышэйшага гатунку быў 56-60 тысяч за кілаграм, то ў лістападзе ён вырас да 70-80 тысяч. А сёння значна вышэйшы за 100 тысяч рублёў, піша «Беларуская ніва». Карэспандэнтка разбіралася ў сітуацыі.

Наогул у Беларусі вырабляецца звыш 200 найменняў сыроў, з іх цвёрдых і паўцвёрдых - 120. Найбольшым попытам карыстаюцца традыцыйныя для нас гатункі сыру: «Расейскі», «Галандскі», «Пашахонскі» і «Кастрамскі». Сярод марак, якія параўнальна нядаўна з'явіліся на беларускім рынку, лідуюць «Гаўда» і «Эдамер» - таксама сыры цвёрдых гатункаў, блізкія смакавымі якасцямі, што звыклыя для беларусаў.

З мяккіх сыроў перавага аддаецца такім гатункам, як «Клінковы», «Адыгейскі» і «Дэсертны». Вытворчасць расольных сыроў у Беларусі пачатая параўнальна нядаўна, але такія гатункі, як «Сулугуні» і «Брынза» карыстаюцца шырокім попытам. Ці часты госць на сталах суайчыннікаў гэты прадукт? Больш за ўсё беларускія сем'і любяць цвёрдыя гатункі - пару разоў на тыдзень, трохі радзей - плаўленыя і мяккія, яшчэ радзей - брынзу - 1-2 разы на месяц. І зусім рэдка - сыры з цвіллю.

Цэннікі здзіўляюць. Сыр «Галандскі» новы - 125 400 рублёў «Галандская» брусковы і «Расейскі» малады - па 160 тысяч. Далей лічбы ідуць з нарастаннем - да 198 тысяч рублёў за кілаграм беларускага цвёрдага сыру. Праўда, у крамцы аднаго са спальных раёнаў можна яшчэ ўбачыць гэты прадукт па 85 тысяч рублёў і вышэй. Каб пакупнік адразу не палохаўся, многія сыры фасуюць па 150-200 грамаў, і адпаведна кошт такога кавалка - не больш за 30 тысяч рублёў. Пакуль мітуслівы спажывец падрахуе ў думках, колькі ж пацягне кілаграм, час сыходзіць, а з ім і грошы.

Паводле тэхналогіі на вытворчасць кілаграма, напрыклад, «Расійскага» адмысловага сыру сыходзіць 9,06 літраў малака. Яго закупачны кошт ў сельгасвытворцы ў сярэднім 4100 рублёў. Паводле слоў галоўнага эканаміста аднаго з малочных камбінатаў, у сабекошце кілаграма сыру сыравіну і асноўныя матэрыялы - закваска, соль - займаюць 84,8%. Паліва і электраэнергія - 2,8%, транспарт - 1,4%, упакоўка і тара - 2,7%, заробак - 1,2% і гаспадарчыя выдаткі не перасягаюць 6%. Няцяжка падлічыць, што сабекошт кілаграма сыру «Расійскага» адмысловага - у межах 45 тысяч рублёў.

Такім чынам, у кожным выпадку выходзіць: селянін атрымлівае за кілаграм сырапрыдатнага малака - вышэйшага гатунку і «экстры» - 4 тысячы рублёў. Перапрацоўніку дастаецца маржа ў межах 10 тысяч рублёў.

Кошт прадукту ў некалькі разоў большы, чым выдаткавана на яго сыравіну. У канчатковым рахунку бізнэс вельмі прыбытковы. Напрыклад, у Італіі за год надойваюць 10,6 мільёна тон малака на 3 мільярды даляраў. Але проста так не прадаюць: малако ідзе ў перапрацоўку, у выніку атрымліваецца прадукт на 21 мільярд даляраў. У Францыі ўдой на суму 7 мільярдаў ператвараецца ў тавар на 38 мільярдаў.

Дарэчы, дзякуючы рэнтабельным сырам вытворца выпускае сацыяльна значную групу прадукцыі - малако, кефір, тварог і смятану - адносна прымальным для спажыўца коштам. Акрамя таго, сыравары палову сваёй прадукцыі адпраўляюць на экспарт. Калі ў Менску кілаграм сыру каштуе, напрыклад, 140 тысяч рублёў, то на прылаўках маскоўскіх супермаркетаў яго кошт даходзіць да 280 тысяч. Гэта асноўны козыр вытворцаў, каб менш тавару адпускаць на ўнутраны рынак. Калі глядзець з пункту гледжання выгод перапрацоўніка, то становіцца зразумелым іх імкненне да экспарту.

А вось з пазіцыі спажыўца ёсць сур'ёзныя праблемы з плацежаздольнасцю сярэднестатыстычнага беларуса. Нярэдка ўлюблёны «Галандскі» або набіраючы папулярнасць «Маздамер» апынаюцца далёка не першымі у спісе асноўных тавараў нашага прадуктовага кошыка.

Гэта наўпрост звязана з нізкай пакупніцкай здольнасцю насельніцтва: больш за 40 адсоткаў грамадзян не могуць дазволіць сабе без шкоды для сямейнага бюджэту рэгулярна купляць сыры высокага коштавага сегмента.

А што гандаль? Як бачым з лічбаў, ён калі не ў шакаладзе, то ўжо як сыр у масле - сапраўды! А справа ўся ў тым, што ў лістападзе мінулага года сыры выключаныя са спісу сацыяльна значных прадуктаў. Менавіта тады больш за ўсё яны і падаражэлі. Сёння гандлёвыя працаўнікі устанаўляюць такую надбаўку, якую захочуць.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках