7 траўня 2024, aўторак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ да 1 жніўня

22
Грузія падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ да 1 жніўня

Пагадненне аб асацыяцыі Грузіі з Еўразвязам будзе падпісанае да жніўня 2014 года.

Аб гэтым 25 студзеня заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт пасля сустрэчы ў Давосе з грузінскім прэм'ер-міністрам Іракліем Гарыбашвілі, паведамляе сайт урада Грузіі.

«Грузія падпіша пагадненне аб асацыяцыі да жніўня. Міністр замежных спраў Швецыі зрабіў заяву пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі», - адзначаецца ў паведамленні.

Сустрэча праходзіла ў рамках Міжнароднага эканамічнага форуму ў Давосе. Удзел у ёй таксама бралі з грузінскага боку кіраўнік МЗС Мая Панджыкідзэ і міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Георгій Квірыкашвілі, піша NEWSru.ua.

Іншыя падрабязнасці сустрэчы прэс-служба ўрада Грузіі не паведамляе.

Грузія парафіравалі пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам у канцы лістапада 2013 года. Раней датай падпісання пагаднення называлі верасень 2014.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках