2 траўня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Івана-Франкоўску і Цярнопалі забаранілі Партыю рэгіёнаў

20
У Івана-Франкоўску і Цярнопалі забаранілі Партыю рэгіёнаў

Івана-Франкоўская абласная Рада наважыла забараніць на тэрыторыі Івана-Франкоўскай вобласці дзейнасць і выкарыстанне сімволікі Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі Украіны.

Яны прызнаныя партыямі, якія «супярэчаць нацыянальным інтарэсам і парушаюць правы і свабоды грамадзян Украіны».

Адпаведную пастанову аб гэтым у суботу прыняла пазачарговая сесія абласной Рады. Дэпутаты таксама наважылі звярнуцца ў абласное ўпраўленне юстыцыі з прапановай зняць з рэгістрацыі мясцовыя арганізацыі ПР і КПУ, паведамляе сайт Падрабязнасці.

Абласная Рада таксама зацвердзіла зварот да сяброў Івана-Франкоўскай абларганізацыі Партыі рэгіёнаў і «прыслужнікаў дзеючага рэжыму».

«Рукі вашай партыі заліты крывёю ўкраінскага народа Майдана і забойствамі невінаватых людзей. Будучы сябрамі Партыі рэгіёнаў, вы таксама несяце палітычную і маральную адказнасць за дзеянні сваіх паплечнікаў. Звяртаемся да кожнага сябра Партыі рэгіёнаў: «Выходзь ці адказвай!», - Гаворыцца, у прыватнасці, у гэтым звароце.

Дэпутаты таксама заклікалі жыхароў краю «аказваць маральны ціск на тых, хто і надалей будзе знаходзіцца ў шэрагах Партыі рэгіёнаў».

Нагадаем, учора таксама Тэрнопальская абласная Рада забараніла на тэрыторыі вобласці дзейнасць Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі Украіны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках