3 траўня 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын пакараў смерцю сям'ю свайго расстралянага дзядзькі

84
Кім Чэн Ын пакараў смерцю сям'ю свайго расстралянага дзядзькі

У Паўночнай Карэі згодна з загадам Кім Чэн Ына знішчаная ўся сям'я пакаранага раней высокапастаўленага чыноўніка.

Другі чалавек у дзяржаве - Чан Сон Тхэк, які маладому лідару КНДР прыходзіўся дзядзькам, быў расстраляны 12 снежня ў прысутнасці іншых высокапастаўленых функцыянераў.

Цяпер паўднёвакарэйскаму агенцтву «Рэнхап» на ўмовах ананімнасці неназваныя крыніцы паведамілі, што старэйшая сястра Чан Сон Тхэка разам з мужам - паслом КНДР на Кубе, а таксама пляменнік, амбасадар у Малайзіі і ягоныя сыны былі адкліканы ў Пхеньян у снежні мінулага года і забітыя.

Паводле звестак агенцтва, смяротнага пакарання не пазбеглі нават малалетнія ўнукі. Некаторых чальцоў сям'і Чан Сон Тхэка, якія аказалі супраціў уладам, расстралялі прама перад домам на вачах у суседзяў, паведамляе тэлеканал «Расея 24».

Нагадаем, Чан Сон Тхэка абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, карупцыі і прыхільнасці да парнаграфіі. Акрамя яго самога, былі пакараныя і сямёра ягоных памочнікаў, якія непасрэдна выконвалі даручэнні Чан Сон Тхэка.

Ёсць звесткі, што функцыянера пакаралі смерцю не ў выніку барацьбы за ўладу, а праз рознагалоссі ў пытаннях размеркавання валютных даходаў. Нібыта ён паспрабаваў зняць з сакрэтных рахункаў Кім Чэн Ына мільярд даляраў.

Паўднёвакарэйскія СМІ паведамілі, што Чан Сон Тхэк не падпарадкаваўся патрабаванням кіраўніка КНДР. Ён умяшаўся ў працу некаторых партыйных структур, якія займаюцца продажам за мяжу вугалю. Афіцыйна ў Пхеньяне пасля гэтага паведамлялі, што на Чан Сон Тхэку ляжыць адказнасць за продаж вугалю па заніжаных коштах, праз што краіна апынулася ў стане запазычанасці.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках