3 траўня 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мароз ДАІ напоіць гарбатай

31
У мароз ДАІ напоіць гарбатай

У мароз пры паломцы аўтамабіля ДАІ раіць тэрмінова тэлефанаваць у дзяжурную частку.

У аўтамабілях ДАІ ёсць не толькі драты для «прыкурвання», трос, але і тэрмас з гарачай гарбатай.

- У сувязі з моцнымі маразамі ў выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі на дарозе ў цяжкія сітуацыі, - паведамілі interfax.byў УДАІ МУС Беларусі. - Супрацоўнікі ДАІ ва ўсёй рэспубліцы штодня аказваюць дапамогу дзясяткам пешаходаў - іх падвозяць, адаграваюць, частуюць гарбатай, а таксама кіроўцам, якія зрабілі вымушаныя прыпынкі на аўтадарогах. Інспектары дапамагаюць у буксіроўцы зламаных аўто, адаграваюць кіроўцаў у службовых аўтамабілях. Падобныя сітуацыі адбываюцца як у гарадской мяжы, так і на загарадных дарогах.

- Калі ў кіроўцаў узнікаюць праблемы, яны заўсёды могуць патэлефанаваць у дзяжурную частку ДАІ ці па тэлефоне 102, - праінфармавалі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што ў зімовых умовах на дарозе неабходна быць асабліва пільнымі. У першую чаргу - выконваць хуткасны рэжым руху. Нават пры максімальна дазволенай хуткасці яе неабходна знізіць, гэта дапаможа скараціць тармазны шлях. Таксама неабходна выконваць бяспечную дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх манеўраў, што дапаможа забяспечыць максімальную ўстойлівасць аўтамабіля на дарозе.

Прынамсі, у сталічных службах тэхдапамогі адзначаюць, што ў сувязі з паніжэннем тэмпературы колькасць зваротаў павялічылася ў два і больш разоў.

«Шматлікія ўладальнікі аўтамабіляў апынуліся не гатовыя да нізкіх тэмператур. Праз вялікую колькасць зваротаў некаторым кліентам прыходзілася адмаўляць», - адзначаюць спецыялісты.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках