3 траўня 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя ў Менску: таксі «ляцела» 5 метраў

25

Учора ўвечары на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Громава сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі.

Са слоў відавочцаў, адзін з кіроўцаў праехаў на чырвоны сігнал святлафора. Удар быў такой сілы, што адно аўто развярнула, іншае выкінула за межы праезнай часткі, паведамляе Onliner.by.

На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі МНС, пасажыра Fiat заціснула ў салоне, яго дэблакавалі з дапамогай адмысловага інструмента.

«Каля 21:45 паступіла паведамленне аб ДТЗ на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Громава, - паведаміў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. - Абодва кіроўцы змаглі выбрацца да прыбыцця ратавальнікаў. З Fiat дэблакаваны пасажыр».

Найбольш поўную інфармацыю аб тым, што здарылася, паведамілі на форумах чытачы. З іхных слоў, цёмны аўтамабіль - Fiat з налепкамі адной са службаў таксі, чырвоны - Honda.

«Хонда ляцела на ранні чырвоны па Ясеніна з боку Рафіева ў бок вул Касманаўтаў. Фіят (таксі) ехаў па Громава з боку Берасця ў бок Слабадской», - піша на форуме сведка.

Сведка ДТЗ таксама дадае, што Fiat апынуўся на тратуары, дзе праляцеў каля пяці метраў, пазносіўшы пры гэтым бетонную канструкцыю для кветак.

«У хонды мабыць не стрэліла франтальная падушка (хоць бакавыя разгарнулася), і ў кіроўцы твар у мяса, - паведамляе чытач. - У таксі заціснула пасажыра (яго вызвалялі з дапамогай прылады) - у яго нешта зламанае. Кіроўца таксі атрымаў драпіны».

У той жа час, паводле звестак МНС, дастаўленыя ў бальніцу былі тры чалавекі: абодва кіроўцы і пасажыр Fiat.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках