2 траўня 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» як інфекцыйнае захворванне

15
«Фэйсбук» як інфекцыйнае захворванне

Схільнасць да празмерна актыўнага абмену інфармацыяй - гэта хвароба, мяркуюць навукоўцы.

Аўтары новага даследавання, праведзенага ў Прынстане, скарысталіся прыёмамі эпідэміялагічнага мадэлявання, каб абгрунтаваць непазбежнае згасанне папулярнасці гэтай сацыяльнай сеткі, піша «The Guardian» (пераклад - Inosmi.ru).

У старажытных грэкаў была афінская чума, у цюдораўскай Англіі - патлівая гарачка, і на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва людзей рэгулярна наведвала чорная смерць. Сёння ж мы перажываем заняпад таго, што некаторыя эксперты ў галіне медыцыны назвалі сацыяльнай хваробай, якой за апошняе дзесяцігоддзе атрымалася заразіць велізарны лік людзей на ўсёй планеце.

Згодна з вынікамі новага даследавання, якое было праведзена ў Прынстанскім універсітэце і аўтары якога прыраўнялі «Фэйсбук» да інфекцыйнага захворвання, гэтая сацыяльная сетка страціць ля 80% сваіх карыстальнікаў ужо да 2017 года. Паводле ацэнак навукоўцаў, хутка адзінымі прыкметамі жыцця ў «Фэйсбуку» стануць аўтары рэкламы зубных паст, якія будуць здзіўляцца, чаму іх ніхто не «лайкае», і Нік Клег (Nick Clegg).

Многія навукоўцы скептычна ставяцца да магчымасці ўжыць мадэлі дынамікі хвароб у адносінах да сацыяльных сетак. Навукоўцы Прынстана выбудоўваюць свае аргументы на эпідэміялагічных мадэлях, акронімах і велізарным мностве формул, дзе γI з ураўненняў 1b і 1c множацца на R/N, каб атрымаць ураўненні 3b і 3c. Шчыра кажучы, гэта цяжка зразумець. Але здаецца, што параўнанне Фэйсбука з інфекцыйным захворваннем зусім не з'яўляецца нацяжкай, і гэта лішні раз пацвярджаецца высоканавуковым медыцынскім даведачным апісаннем, якое прыводзіцца ніжэй.

Ліхаманка Facebook

Этыялогія. Галоўнай прычынай развіцця гэтага захворвання становяцца рэкамендацыі поўнага энтузіязму прыяцеля, які ўжо паспеў ім заразіцца. Першапрычынай распаўсюджвання віруса сталі заразныя асобіны Harvardus aluminus, паразітаў, якія ўпершыню з'явіліся ў штаце Масачусэтс, аднак цяпер яго носьбітамі з'яўляюцца мільёны людзей. Найбольш мэтазгодны план дзеянняў у гэтых варунках мае на ўвазе, што вы павінны падазраваць патэнцыйных носьбітаў гэтага віруса ва ўсіх людзях, якія вас атачаюць, - нават у сваёй уласнай маці.

Насцярожваючыя прыкметы. Першай прыкметай інфікавання становіцца рэгістрацыя ў «Фэйсбуку». Добра, думаеце вы, я з радасцю падам свае асабістыя звесткі ўладальнікам якасна зробленага сайта, бо гэта дасць мне магчымасць бесперашкодна абменьвацца інфармацыяй са сваімі сябрамі. Гэта цалкам разумнае жаданне, якое можа не прывесці ні да якіх ускладненняў. Аднак у большасці карыстальнікаў з часам пачынаюць узнікаць даволі сур'ёзныя праблемы.

Асноўныя сімптомы. Схільнасць да празмерна актыўнага абмену інфармацыяй; няздольнасць паверыць у сур'ёзнасць сваіх адносін, калі яны афіцыйна не пацверджаныя статусам у «Фэйсбуку»; частыя абуджэнні сярод ночы, мэтай якіх з'яўляецца праверка колькасці «лайкаў», набраных вашым новым статусам, і пякучая нянавісць у адносінах да самога сабе, якую вы адчуваеце, выявіўшы, што адзіны «лайк» вам паставіла ваша надакучлівая сяброўка Эма; спыненне адносін у выпадку, калі вы выяўляеце, што знаёмыя вашага сябра да гэтага часу адзначаюць яго на сваіх фотаздымках; непераадольнае жаданне сачыць за сваім былым адпраўляе вас праглядзець разнастайныя пашукавікі, адкуль вы вяртаецеся агаломшаным, збянтэжаным і крыху прысаромленым.

Варыянты сімптомаў. Людзі, якія пакутуюць цяжкай формай ліхаманкі Facebook, трапляюць у даволі нешматлікую, але, прынамсі, статыстычна значную групу, якая носіць назву «экспертаў сацыяльных сетак». Імі становяцца дарослыя людзі, якія пачынаюць вучыць іншых дарослых людзей, як можна выкарыстоўваць «Фэйсбук», каб нешта прадаваць або аказваць уплыў на іншых. Эксперты часта пакутуюць маніяй велічы і называюць сябе «ніндзя сацыяльных сетак» або «лічбавымі прарокамі». Старайцеся любым коштам пазбягаць кантактаў з гэтымі людзьмі, паколькі гэта можа прывесці да пагаршэння вашага стану.

Лячэнне. Паводле вынікаў даследавання прынстанскіх навукоўцаў, з часам эпідэмія ліхаманкі Facebook пойдзе на спад, бо паступова ў нас з вамі выпрацуецца імунітэт да яе спакусаў. Аўтары даследавання пішуць наступнае: «Інфармацыя распаўсюджваецца праз камунікатыўныя кантакты паміж рознымі людзьмі, якія дзеляцца ёй адзін з адным. У рэшце рэшт, пераносчыкі гэтай інфармацыі губляюць да яе цікавасць, што можна расцэнь...

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках