3 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Кіева адмаўляе датычнасць сілавікоў да забойства беларуса

41
Пракуратура Кіева адмаўляе датычнасць сілавікоў да забойства беларуса

Пракуратура Кіева выступіла з заявай, у якой адмаўляе датычнасць сілавікоў да забойства грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага, двух іншых удзельнікаў закалотаў на вуліцы Грушэўскага.

Як паведаміў начальнік аддзела гарадской пракуратуры Аляксандр Харлоў, на працягу апошніх трох дзён у Кіеве пакуль не ўстаноўленыя злачынцы «падчас масавых хваляванняў, карыстаючыся ўсеагульнай эйфарыяй, якая ахапіла радыкальна настроеных пратэстоўцаў, выкарыстоўваюць агнястрэльную зброю».

Са слоў Харлова, паводле вынікаў экспертыз ва ўсіх выпадках выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя, прыстасаваная для стрэлаў паляўнічымі патронамі з карцеччу і кулямі.

«Расследаванне гэтых забойстваў працягваецца. Але ўжо на гэтым этапе пасля праведзеных следчых і працэсуальных дзеянняў, у тым ліку судова-балістычных экспертыз следства цалкам выключае магчымасць выкарыстання такой зброі спецпадраздзяленнямі органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў», - заявіў прадстаўнік пракуратуры.

У той жа час вынікі экспертыз «даюць усе падставы меркаваць, што названыя факты забойства людзей агнястрэльнай зброяй сталі следствам мэтанакіраваных дзеянняў неўстаноўленых асоб, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве, распальванне пратэстных настрояў, а таксама паказваюць на арганізаваны і стрыманы характар дзеянняў злачынцаў».

«Для раскрыцця ўсіх гэтых жахлівых злачынстваў органамі пракуратуры і міліцыі праводзіцца каласальная праца. Вінаватыя ў смерці людзей не застануцца беспакаранымі», - сказаў пракурор.

Развітанне з Міхаілам Жызнеўскім пройдзе ў Міхайлаўскім Златаверхім саборы Кіева 26 студзеня - у дзень 26-годдзя забітага.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках