2 траўня 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім раёне ноччу без святла засталіся 20 шматпавярховікаў

10
У Менскім раёне ноччу без святла засталіся 20 шматпавярховікаў

У пасёлку Прывольны быў пашкоджаны электракабель, у выніку чаго без электразабеспячэння засталіся 20 жылых шматкватэрных дамоў.

Інфармацыя аб адключэнні паступіла ў МНС 25 студзеня а 23.19. Акрамя жылых дамоў без святла засталіся дзіцячы сад, школа і іншыя будынкі. Таксама перастала працаваць кацельня. Да 02.45 «Менскэнэрга» падключыла дамы да дызель-генератара. Зараз ідуць рамонтныя работы ў аднаўленні пастаяннага электразабеспячэння. Час заканчэння работ прымеркаваны да 16 гадзін, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, у МНС нагадалі, што неабходна выконваць меры засцярогі ў маразы. Пры пераахаладжэнні пацярпелага трэба даставіць у бліжэйшае цёплае памяшканне, зняць прамёрзлы абутак, шкарпэткі, пальчаткі, даць гарачае пітво ў вялікай колькасці - напрыклад, цёплую салодкую гарбату. Можна зрабіць абязбольванне. Адначасова з гэтым неабходна выклікаць медыкаў. Варта таксама памятаць, што да пераахаладжэння і абмаражэння найбольш схільныя дзеці і пажылыя людзі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках