2 траўня 2024, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Францыі пацвердзіў свой развод з грамадзянскай жонкай

16

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў аб разрыве адносін са сваёй грамадзянскай жонкай Валеры Трыервейлер.

Сумеснае жыццё Франсуа Аланда з Валеры Трыервейлер (справа) завершана, паведамляе радыёстанцыя Бі-бі-сі.

Раней у суботу прэс-служба французскага прэзідэнта выступіла з катэгарычным адмаўленнем інфармацыі аб тым, што кіраўнік дзяржавы збіраецца абвясціць аб спыненні адносін з Трыервейлер, якія пачаліся ў 2007 годзе.

Але Аланд пацвердзіў разрыў, падкрэсліўшы, што выступае ў гэтым выпадку не як французскі лідар, а як прыватная асоба.

«Я хачу, каб было вядома аб тым, што наша сумеснае жыццё з Валеры Трыервейлер на гэтым завершана», - распавёў Аланд праз агенцтва Франс-прэс.

Аб рамане Аланда з актрысай Жулі Гайе (злева) два тыдні таму паведаміў таблоід Closer, падкрэсліваецца ў паведамленні. Пасля таго, як гэтая інфармацыя была распаўсюджаная ў СМІ, Трыервейлер была шпіталізаваная і правяла ў бальніцы тыдзень.

Валеры Трыервейлер у нядзелю ў рамках сваёй журналісцкай працы павінна адправіцца ў камандзіроўку ў Індыю для падтрымкі французскай гуманітарнай арганізацыі ў барацьбе з голадам.

«Ён [Аланд] паставіў яе ў вядомасць аб усіх апошніх падзеях, і яна прыняла іх як факт, які адбыўся, але яна дала яму права вырашыць усе самому», - заявіла крыніца з блізкага атачэння Валеры Трыервейлер газеце Le Parisien.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках