2 траўня 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мік Джагер створыць музычны серыял

Мік Джагер створыць музычны серыял

70-гадовы фронтмэн The Rolling Stones Мік Джагер узяўся за серыял, у аснову якога ляжа дакументальная стужка, што прэтэндуе на «Оскар», «У дваццаці футах ад таго, каб стаць зоркай».

Дакументальны фільм Моргана Нэвіла прысвечаны безназоўным героям сцэны - шматлікім бэк-вакалістам, чые галасы нязменна падтрымліваюць славу многіх зорак музыкі.

Разам з Джагерам над музычным шоў будзе працаваць прадзюсер Вікторыя Піэрман («Жанчыны»). Пастаноўшчык арыгінальнай стужкі Морган Нэвіл таксама ўвайшоў у лік стваральнікаў тэлесерыяла.

Нагадаем, што дакументальная стужка аб бэк- вакалістах сёння прэтэндуе на «Оскар» у адпаведнай катэгорыі. Раней стужка ганаравалася прэміямі амерыканскіх кінатэлекрытыкаў Critic's Choice.

Мік Джагер сёння займаецца і іншым тэлепраектам - біяграфічным фільмам «Last Train to Memphis», які прысвечаны Элвісу Прэслі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках