2 траўня 2024, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тайландзе на датэрміновых выбарах забіты адзін з апазіцыйных лідараў

3
У Тайландзе на датэрміновых выбарах забіты адзін з апазіцыйных лідараў

Адзін з арганізатараў масавых пратэстаў у тайландскай сталіцы - Сутхін Тарацін - быў забіты ў нядзелю.

Як паведамляе ВВС, ён быў смяротна паранены стрэлам з агнястрэльнай зброі падчас сутыкненняў прыхільнікаў і праціўнікаў цяперашняга ўрада ў прыгарадзе Бангкока, калі выступаў з кузава грузавіка і заклікаў байкатаваць прызначаныя на нядзелю папярэднія выбары ў парламент каралеўства.

Цяжкапаранены Сутхін Тарацін быў дастаўлены ў бальніцу, дзе неўзабаве памёр.

Як паведамлялася, сталічныя ўдзельнікі масавых пратэстаў, якія выступаюць супраць цяперашняга ўрада каралеўства, заблакавалі ў нядзелю ўваходы на выбарчыя ўчасткі на парламенцкіх выбарах у краіне.

Асноўныя выбары прызначаныя на 2 лютага, аднак ужо ў нядзелю павінен пачацца іх папярэдні этап. Для ўдзелу ў ім зарэгістравалася больш за 1 млн чалавек.

Апазіцыя і пратэстоўцы выступаюць за перанос выбараў, бо мяркуюць, што яны не змогуць забяспечыць змену ўрада. Апазіцыя 13 студзеня пачала новую серыю шырокамаштабных акцый пратэсту ў Бангкоку. Іх мэта - паралізаваць дзейнасць дзяржустаноў і рух транспарту на асноўных сталічных магістралях.

Канстытуцыйны суд Тайланда пастанавіў, што выбары можна перанесці, але канчатковае рашэнне павінны сумесна прыняць прэм'ер-міністр Йінглак Чынават і Цэнтрвыбаркам краіны.

Раней у канстытуцыйны суд звярнуліся прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама Тайланда, якія сцвярджаюць, што ў краіне занадта нестабільная сітуацыя для правядзення выбараў.

Урад Тайланда, у сваю чаргу, настойвае на тым, што ўказ аб правядзенні 2 лютага парламенцкіх выбараў быў падпісаны каралём, і таму не можа быць зменены.

Паводле паведамленняў, прэм'ерка і Цэнтрвыбаркам могуць сустрэцца і абмеркаваць пытанне аб пераносе выбараў на наступным тыдні.

Раней на гэтым тыдні ўлады Тайланду абвясцілі аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча на 60 дзён.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках