3 траўня 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст Аўтамайдану жорстка збіты «Беркутам»: у яго разрыў лёгкіх

17

Аднаму з актывістаў Еўрамайдана цудам удалося вырвацца з пасткі, наладжанай «Беркутам», атрымаўшы значныя траўмы.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» актывіст Аўтамайдану Сяргей Хаджынаў, паведамляе Цензор.НЕТ.

Ён адзначыў: «Гэта ўнікальны і вясёлы хлопец - актывіст Аўтамайдану Расціслаў Мельнік да і пасля сустрэчы з азвярэлымі поскудзямі з СС Беркут. Два дні таму, аўто, у якім ён ехаў, трапіла ў пастку, што ўчыніла беркутня. Росціка выцягнулі, жорстка збівалі дубінкамі... Яму проста нерэальным чынам удалося ўцячы, інакш ён бы апынуўся ў СІЗА, як іншыя яго 15 таварышаў.

У Росціка пералом рукі, шматлікія гематомы, адкрытыя раны і разрыў правага лёгкага. Цяпер ён знаходзіцца ў надзейным месцы, але мы вымушаныя яго хаваць, каб «мянты» не забралі яго... Заўтра ў яго другая аперацыя на лёгкім...»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках