3 траўня 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Асіповічаў зладзіў гонкі з ДАІ

50

Пагоня скончылася аварыяй.

Са слоў відавочцаў, кіроўца спрабаваў уцячы ад пагоні ДАІ. Ён трапіў у ДТЗ і загінуў. Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма, піша onliner.by.

«ДТЗ адбылося 26 студзеня прыкладна а 02:50 у горадзе Асіповічы на вуліцы Юбілейнай. Аўтамабіль Peugeot 405 спрабаваў уцячы ад пагоні ДАІ, кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся і рэзнуўся ў дрэва. Кіроўца атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём, памёр на месцы да прыезду хуткай дапамогі. Пасажыраў у аўтамабілі не было», - паведамляе сведка.

Ён жа размясціў фота з месца здарэння. Аднак афіцыйную інфармацыю ў ДАІ ў нядзелю даць з гэтай нагоды не здолелі.

Фота: Nellanias, forum.onliner.by
Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках