30 красавiка 2024, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэспубліка Ужупіс - за Еўрамайдан

10

Літоўская Рэспубліка Ужупіс выказала падтрымку Еўрамайдану і ўсім украінцам.

У знак падтрымкі лагатып Ужупіс быў перафарбаваны ў колеры ўкраінскага сцяга, паведамляе «Новый регион».

Фота: nr2.ru

Еўрамайдан першапачаткова па сваёй сутнасці вельмі моцна быў падобны па сваімстварэнні на незалежную рэспубліку Ужупіс у Вільні. Яна ў свой час таксама стваралася як выклік групы аднадумцаў існуючым ўстоям

Ужупіс (Užupis, Зарэчча) - раён Вільні, часткова размешчаны ў Старым горадзе. У 1997 годзе яго жыхары абвясцілі Рэспубліку Ужупіс са сваім уласным сцягам, прэзідэнтам, канстытуцыяй і нават войскам з 12 чалавек. Яны святкуюць напаўжартоўны дзень незалежнасці 1 красавіка. Зараз Ужупіс мае сваю валюту, гімн, мытню, ганаровых грамадзян, паслоў і консулаў у 320 месцах свету, выбары і карнавалы.

Нагадаем, Літва ўжо не аднойчы выступала з крытыкай сітуацыі, якая склалася ва Украіне. Так, Міністэрства замежных спраў Літвы глыбока ўражана смерцю некалькіх удзельнікаў пратэстаў на Еўрамайдане і вялікай колькасцю параненых.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках