3 траўня 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для сям'і Міхаіла Жызнеўскага сабралі больш за $7 тысяч

5
Для сям'і Міхаіла Жызнеўскага сабралі больш за $7 тысяч

Грошы бацькам забітага ў Кіеве Міхаіла Жызнеўскага збіралі па ўсёй краіне.

Адгукнуліся і суайчыннікі з Мексікі, Ізраіля, Ісландыі.

Каардынатар збору сродкаў у Беларусі Андрэй Стрыжак распавёў «Салідарнасці» пра папярэднія вынікі дабрачыннай акцыі.

Намаганнямі каардынатараў ў Беларусі і Польшчы сабрана каля $3000. Гэтая сума будзе расці, так як і сам Стрыжак, і іншыя актывісты ў іншых рэгіёнах Беларусі маюць намер збіраць грошы да канца гэтага тыдня.

Больш $4000 паступіла на рахунак ва Украіне. Пакуль што няма звестак пра сабраныя сродкі ў Літве і на электронныя кашалькі.

- У бліжэйшы час бацькі Міхаіла Жызнеўскага вырашаць пытанне аб стварэнні пастаяннага дабрачыннага рахунку, - распавёў Андрэй Стрыжак.

Ён падзяліўся ўражаннямі ад акцыі, якая, па яго словах, аб'яднала беларусаў па ўсім свеце.

- Адгукнуліся землякі з Мексікі, Ізраіля, Ісландыі. У Беларусі вельмі актыўнымі былі прадстаўнікі Брэстчыны, Гродзеншчыны, а ў цэлым - удзельнічалі ўсе рэгіёны. Тэлефон не сціхаў ўсе выходныя.

Пенсіянеры з Петрыкаўскага раёна распытвалі, як ім перадаць грошы, таму што ў іх не працуе пошта. Паехалі па гэтым марозе ў райцэнтр.

Андрэй Стрыжак кажа, што некаторыя тэлефанавалі і выказвалі недавер да акцыі салідарнасці. Але абсалютная большасць тых, хто тэлефанаваў, прапаноўвалі дапамогу.

- Беларусы паказалі, што здольныя на самаарганізацыю і ўзаемавыручку, - сказаў на заканчэнне суразмоўца.

Нагадаем, што ў нядзелю ў Кіеве развітацца з Міхаілам Жызнеўскім прыйшлі дзесяткі тысяч чалавек.

Міхаіла пахаваюць пад Гомелем, у пасёлку Знамя Працы 28 студзеня. Развітацца з ім можа кожны жадаючы. Такое рашэнне прынялі бацькі загінулага.

Прыблізны час пахавання - 12-13 гадзін.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Андрэй Стрыжак размясціў схему праезду да могілак. Ён удакладняе, што ў Гомель можна ехаць проста праз Бабруйск у кірунку Жлобіна, у апошняй частцы маршруту рэкамендуе выконваць указанні на прыкладзенай фатаграфіі.

Збор сродкаў сям'і Міхаіла Жызнеўскага працягваецца.

Менск

Дар'я Каткоўская: +375 29 3957399, Управа БНФ, вул. Чарнышэўскага, 3: 017 2845012.

Гомель

Андрэй Стрыжак: +375 44 5100511.

Гродна

Андрэй Мялешка : +375 33 6564812.

Вільня

Сувязь у «Фэйсбуку» з Kiryll Atamanchyk

Кашалёк WebMoney:

U288525361326 у грыўнях

R889514919948 у расейскіх рублях

B211440386253 у беларускіх рублях

Z316392797455 у далярах ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках