19 траўня 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя просіць «стукаць» на самагоншчыкаў

57
Міліцыя просіць «стукаць» на самагоншчыкаў

Супрацоўнікі праваахоўных органаў прыдумалі новы метад барацьбы за цвярозасць.

Любы беларус можа ананімна, «у даступнай форме», напісаць пра тое, дзе і як незаконна гоняць алкаголь, кінуць ліст без канверта і маркі ў паштовую скрыню, а ўжо на пошце перададуць пасланне ў міліцыю, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкама.

«Прапануецца проста апусціць у паштовую скрыню паперу любога фармату, без канверта і паштовай маркі, на якой будзе адлюстраваная неабходная інфармацыя (адрас правапарушальніка, месцазнаходжанне самагоннага апарата ў лясным масіве ў выглядзе схемы і т. п.). Спадзяемся, што паказаная форма ўзаемадзеяння грамадзян і міліцыі пацвердзіць сваю эфектыўнасць, так як адрозніваецца ў першую чаргу сваёй даступнасцю, прастатой і поўнай ананімнасцю. Бо паштовыя скрыні маюцца ва ўсіх населеных пунктах вобласці, выманне карэспандэнцыі ажыццяўляецца сістэматычна, і ад грамадзяніна не патрабуецца якіх-небудзь фінансавых выдаткаў», - лічаць ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Менаблвыканкама.

Паводле статыстыкі, у мінулым годзе ў краіне былі прыцягнутыя да адказнасці больш за дзве тысячы беларусаў, якія зараблялі незаконным абаротам спіртнога. Больш за ўсё парушальнікаў знайшлі менавіта пасля ананімных зваротаў да супрацоўнікаў правапарадку.

«Міліцыя Міншчыны звяртаецца да насельніцтва з просьбай падтрымаць прапанаваную ініцыятыву, не заставацца абыякавымі да жаночых і дзіцячых слёз, чые мужы і бацькі пакідаюць на «кропках» не толькі заробкі, але і выносяць з хаты апошнія прадукты і рэчы», - гаворыцца ў афіцыйным звароце.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках