8 траўня 2024, Серада, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійская ганьба Пуціна

22
Алімпійская ганьба Пуціна

Ці стане самая дарагая Алімпіяда ў гісторыі «момантам праўды» для Расеі?

Аляксей Навальны «ніяк не мог дапусціць, каб найбуйнейшая афёра ў расейскай гісторыі прайшла без ягоных выкрыццяў карпарацыйнага кумаўства, раздзімання выдаткаў і шчырага крыміналу», заўважае ў артыкуле для The Daily Beast Майкл Вэйс, рэдактар часопіса The Interpreter. На гэты момант вартасць Алімпіяды ў Сочах ацэньваецца больш чым у 50 млрд даляраў, нагадвае аўтар: нашмат даражэй, чым апошняя XXI зімовая Алімпіяда і чым усякая летняя Алімпіяда ў гісторыі, піша Inopressa.ru.

Такім чынам, Фонд барацьбы з карупцыяй надоечы запусціў інтэрактыўны сайт, а часопіс The Interpreter пераклаў матэрыялы на ангельскую. На сайце апісаныя некаторыя з самых яскравых гісторый пра мантачанне сродкаў і няправільнае кіраванне ў Сочах. Дэталёвая інфармацыя пра імёны і постаці, якія стаяць за кожным будынкам, гатэлем, медыяцэнтрам і гарналыжным схілам: хто ажыццяўляў будаўніцтва, хто яго аплачваў, хто яго напраўду аплачваў, хто быў звольнены (альбо каму выставілі абвінавачанне).

Вэйс мяркуе: Фонд толькі дапоўніў тое, што большасць расейцаў ужо падазравала. Паводле апытання ад 2013 года, дзве траціны расейцаў упэўненыя, што большая частка грошай, выдаткаваных на Сочы, была выкарыстаная няправільна або проста скрадзеная.

«Напрыклад, алімпійскі медыяцэнтр, дзе размесцяцца 8 тысяч журналістаў, быў пабудаваны «Инжтрансстрой корп.Лтд.», кампаніяй, 51 % якой валодае праз даччыную кампанію Аркадзій Ротэнбэрг, стары сябар і партнёр Пуціна ў дзюдо - і, натуральна, мільярдэр», - значыцца ў артыкуле. Апазіцыянеры Барыс Нямцоў і Леанід Мартынюк сцвярджаюць, што фірмы, якімі валодаюць Аркадзій Ротэнбэрг ды ягоны брат Барыс, і фірмы, афіляваныя з імі, атрымалі другую сумай дзель дзяржаўнага фінансавання Алімпіяды ў Сочах (на першым месцы - дзяржкарпарацыя «Олимпстрой», на трэцім – Расейская чыгунка). «Яны атрымалі 21 кантракт на алімпійскія будоўлі коштам 229 млрд рублёў, або блізу 7 млрд даляраў», - напісалі Нямцоў і Мартынюк.

Аўтар сцвярджае: «У лютым 2013 года Аркадзій Ротэнбэрг выключыў свой капітал з «Инжтрансстроя», напэўна, з прычыны інсайдэрскай інфармацыі, што будынак не вытрымаў праверку дзяржінспекцыі і гэта пацягне за сабой судовыя пазовы. Пазовы сапраўды былі. У верасні 2013 года кампаніям, якія ўдзельнічалі ў праекце, выставілі прэтэнзіі, патрабуючы кампенсацыі за шкоду ў суме больш за 1 млрд рублёў», - значыцца ў артыкуле. Будаўнік Раман Кузняцоў, наняты субвыканаўцам для працы на будоўлі медыяцэнтра, зашыў сабе рот, пратэстуючы супраць нявыплаты заробку. «На «Инжтрансстрой» заведзеная крымінальная справа. Іншыя прыкметныя ўладальнікі кампаніі - Яфім Басін, экс-міністр будаўніцтва, і ягоны сын Алег», - значыцца ў артыкуле.

Аўтар пераказвае і іншыя матэрыялы на сайце Фонду барацьбы з карупцыяй - аб лядовай арэне «Шайба» і арэне для кёрлінгу «Ледзяны куб».

На погляд Вэйса, мабыць, самы абуральны выпадак карупцыі ў Сочах звязаны з «Горнай каруселлю» - комплексам трамплінаў і медыявёскай. «Хоць бы таму, што ён пацягнуў за сабой крымінальны пераслед людзей, якія за ім стаялі», - піша аўтар, згадваючы пра братоў Білалавых. Каштарыс будаўніцтва трамплінаў астранамічна вырас - з 36 млн даляраў у 2007 годзе да 130 млн у 2012-м. «Але зноў прыватнае прадпрымальніцтва выратавала неабмежаваная здольнасць дзяржавы даваць пазыкі праз ЗЭБ», - сцвярджае выданне. «Пад снежань 2012 года крэдыт вырас да 1,5 млрд даляраў, што злёгку кампенсавалася крэдытам іншага дзяржбанка - Сбербанка - у суме больш чым 781 млн даляраў. Так што, насуперак сцвярджэнням аб прыватных інвестыцыях, агульны кошт «Каруселі» - 2,3 млрд даляраў - аплачаны са сродкаў расейскіх падаткаплатнікаў», - значыцца ў артыкуле.

Паводле версіі следства, Ахмед Білалаў злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі, а Магамед Білалаў прысвоіў 28 млн даляраў з крэдыту Сбербанка. «Што цікава, такія аперацыі не маглі праходзіць без ведама Сбербанка, прадстаўнікі якога знаходзіліся на той момант у радзе дырэктараў і галасавалі за ўкладанне крэдытных пагадненняў. Аднак аналагічных публічных прэтэнзій Сбербанку прэзідэнт Пуцін не выстаўляў, больш за тое, прызначаны Сбербанкам на той час старшыня Рады дырэктараў Станіслаў Кузняцоў далей займае сваю пасаду», - заўважае Фонд барацьбы з карупцыяй.

Сусветная прэса трывожна піша пра сочынскую Алімпіяды ў сувязі ростам імавернасці тэрактаў ісламістаў, заўважае аўтар. Ён пераказвае паведамленні аб «чорных удовах», якія нібыта рыхтуюцца нанесці ўдар.

«Але што калі сапраўдная пагроза Алімпіядзе - зусім не тэрарызм?» - піша аўтар.

На думку Вэйса, правядзенне Алімпіяды - прывілея, якой Пуцін дамогся асабіста, і нейкая справа нацыянальнага гонару і прэстыжу, «аналагічная Беламорканалу ў эпоху «кіраванай дэмакратыі»: вялізная, як Гарганцюа, разрэкламаваная і неапраўданая». «Бяда тут можа таксама пацягнуць за сабой палітычную смерць значна менш упэўненага ў сабе дыктатара, чым Сталін», - значыцца ў артыкуле.

Экспэрт Леон Арон (American Enterprise Institute) надоечы напісаў: ці ж не стане Сочы для Расеі «момантам праўды», які падштурхне прадэмакратычны рух? Арон спаслаўся на прыклад Гульняў Супольнасці 2010 года ў Нью-Дэлі: «гэты фарс з абрынаннемм мастоў і «непрыдатнымі для пражывання» спартовымі вёскамі» пацягнуў за сабой хвалю паспяховай антыкарупцыйнай палітыкі і выбары новай апазіцыйнай партыі ў чатырох штатах Індыі».

«Што калі які-небудзь тандэтна выбудаваны спартовы або жылы комплекс, які быў пастаўлены за вялізныя грошы са скарбу, каб узбагаціць аднаго з сяброў Пуціна, комплекс, які праігнараваная ўстанова прызнала непрыдатным, абрынецца пад цяжарам натоўпу?» - пытаецца аўтар. А калі вымкнецца электрычнасць пасярод слалама або спаборніцтваў у фігурным катанні? «У такім выпадку да адказу прыцягнуць аднога-адзінага чалавека, і ён адзін будзе ва ўсім вінаваты», - так сканчаецца артыкул.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках