27 красавiка 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрамайдан адкрывае ўласную бібліятэку

4

У Кіеве ва Украінскім доме фармуюць бібліятэку Майдана.

Як заяўляюць арганізатары, прынесці кнігу можа любы, але для кніг ёсць пэўныя ўмовы: яны павінны быць новымі або прачытанымі некалькі разоў, пажадана выдадзенымі ва Украіне, і каб гэта пераважна была мастацкая літаратура.

«Савецкая спадчына» ў бібліятэку не прымаецца, піша «Украинская правда».

Па заканчэнні рэвалюцыі кнігі будуць перададзеныя сельскім і раённым бібліятэкам Украіны.

Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны далучаецца да ініцыятывы і ўжо перадаў у бібліятэку першую порцыю - трыццаць кніг сучасных аўтараў - паэтаў, празаікаў, публіцыстаў.

Зараз да ініцыятывы далучыліся валанцёры.

Фота: facebook.com/MaidanLibrary
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках