27 красавiка 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі аналітык: Адстаўка Азарава - тактычны ход

10
Украінскі аналітык: Адстаўка Азарава - тактычны ход

Уся адказнасць за сітуацыю ва Украіне ляжыць на прэзідэнце, а не на прэм'ер-міністры.

Такім чынам кіраўнік аналітычнага цэнтра «Барысфен Інтэл» Віктар Гвоздзь пракаментаваў сайту charter97.org адстаўку ўкраінскага прэм'ера.

«Я думаю, што гэта тактычны ход Януковіча падчас перамоваў, і падача ў адстаўку яшчэ не значыць яе прыняцця. Нават калі яе і прымуць, мы ведаем, што ў гэтай палітычнай сістэме прэм'ер-міністр практычна не значыць нічога, а ўся адказнасць ляжыць на прэзідэнце. Гэта значыць ён фактычна і дэ-юрэ, і дэ-факта з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады. Таму сёння ён можа прыняць адстаўку, а заўтра зноў яго прызначыць», - адзначыў эксперт.

Аналітыкі перакананыя, што вялікай верагоднасці ўвядзення надзвычайнага становішча няма.

«Ва ўладаў недастаткова сіл, каб яго ўвесці. Гэта раз. Па-другое, сітуацыя выйшла на міжнародны ўзровень, напрыклад, ужо сёння прыляцела Кэтрын Эштан. Гэта значыць зрабіць гэта не так проста, а яго ўвядзенне будзе азначаць толькі абвастрэнне сітуацыі і раскол краіны, частка якой ужо практычна непадкантрольная», - лічыць Віктар Гвоздзь.

Нагадаем, сёння прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку. Яна была адным з асноўных патрабаванняў апазіцыі, якая пастаянна крытыкавала прэм'ера за прарасейскую пазіцыю.

Адстаўка прэм'ер-міністра па ўкраінскім заканадаўстве аўтаматычна азначае адстаўку ўсяго кабінета міністраў. Пакуль незразумела, хто ўзначаліць новы ўрад. Некалькі дзён таму пасаду прэм'ера прэзідэнт Віктар Януковіч прапанаваў апазіцыянеру Арсенію Яцанюку, аднак прыхільнікі Еўрамайдана ўзначальваць кабінет ва ўмовах нявырашаных эканамічных праблем не захацелі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках