17 траўня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцоўскія сабакі абараняюць Кіеў ад «цітушак»

20
Байцоўскія сабакі абараняюць Кіеў ад «цітушак»

Кожны «патруль» складаецца з 3-4 чалавек і сабакі.

Кіеўскія сабакары пачалі патруляваць з байцоўскімі сабакамі вуліцы ў цэнтры, піша segodnya.ua.

«Там часцей за ўсё цітушкі падпальваюць аўтамабілі і б'юць вокны», - сцвярджае кіраўнік кіналагічнага цэнтра Багдана.

Кожны «патруль» складаецца з 3-4 чалавек і сабакі. Патрульным сабакам можа стаць не кожны, галоўная ўмова - быць дрэсіраваным, насіць наморднік і валодаць вялікімі памерамі: нямецкая аўчарка, даберман або бардоскі дог.

«Сваімі гадаванцамі мы ўжо спудзілі групу з 15 чалавек на Андрэеўскім», - кажа Багдана.

Пратэсты ва Украіне, якія пачаліся больш за два месяцы таму з-за адмовы ўладаў падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, нарастаюць па ўсёй краіне. Паведамленні аб штурмах ці спробах захопу будынкаў рэгіянальных адміністрацый у нядзелю прыйшлі з цэлага шэрагу абласцей, у тым ліку і на ўсходзе краіны. За час сутыкненняў у Кіеве было забіта 4 чалавекі.

Фота: bestsobaki.net

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках