17 траўня 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФК «Гомель» папрасіў фанатаў не лаяцца матам

4
ФК «Гомель» папрасіў фанатаў не лаяцца матам

Адміністрацыя футбольнага клуба занепакоеная паводзінамі заўзятараў.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце «Гомеля».

Адміністрацыя сцвярджае, што патокі нецэнзуршчыны могуць пацягнуць штрафныя санкцыі ў дачыненні да клуба, ды і проста адбіць у многіх жаданне прыводзіць на гульні ўнукаў і дзяцей. Самым гарачым прапанавана напружыцца і паспрабаваць больш поўна выкарыстоўваць цэнзурныя рэсурсы роднай мовы.

«Мы ўпэўненыя, што можна і трэба абысціся без нецэнзурных выразаў, якія ствараюць на стадыёне негатыўную аўру і за якія ў дачыненні да клуба могуць быць ужытыя санкцыі. Больш за тое: мат аднастайны, тады як наша родная мова шматколерная і невычэрпная і можа стаць значна больш дзейсным спосабам падтрымаць каманду, калі ўмела выкарыстоўваць яе рэсурсы», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней нястрыманасць некаторых фанатаў ужо прыводзіла да скандалаў і канфліктаў з міліцыяй. У прыватнасці, нецэнзурныя рэчоўкі гучалі 20 кастрычніка падчас гульні з БАТЭ, што транслявалася па тэлебачанні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках