18 траўня 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы конкурс SURF: калажы, «фотажабы» і дэматыватары

11
Новы конкурс SURF: калажы, «фотажабы» і дэматыватары

Конкурс SURF, які праводзіўся ў апошнія месяцы мінулага года, не прынёс выніку - праз нізкі ўзровень работ, якія бралі ўдзел у конкурсе, галоўны прыз пастанавілі не прысуджаць.

Але гэта не значыць, што iPad, які разыгрываўся ў лістападзе-снежні, застанецца без гаспадара, пастанавілі дадаць яго да прызу, які будзе разыгрывацца ў студзені 2014 года.

Такім чынам, у студзеньскім конкурсе SURF будзе вызначана два пераможцы - два ўладальнікі iPad.

Гэтым разам мы наважылі пашырыць пералік прыманых работ, дадаўшы да постэраў, плакатаў і калажаў, «фотажабы» і дэматыватары. Зычым поспеху ўсім удзельнікам!

Конкурс графічных работ SURF

Ініцыятыва FreeBlogging і сайт charter97.org абвяшчаюць аб пачатку правядзення Конкурсу графічных работ на грамадска-палітычную тэму - SURF.

Умовы конкурсу

Узяць удзел у конкурсе можа кожны ахвотны. Для гэтага трэба паслаць сваю графічную працу на электронны адрас - surfbelarus@gmail.com.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца постэры, калажы, плакаты, «фотажабы», дэматыватары, якія адлюстроўваюць сённяшняе жыццё Беларусі ў сацыяльнай і палітычнай сферы.

Тэрміны правядзення

Прыём работ на конкурс праводзіцца да 31 студзені 2014 (12.00 паводле беларускага часу). Галасаванне для вызначэння пераможцы пройдзе з 1 да 5 лютага 2014 года.

Паводле вынікаў кожнага тыдня, дасланыя працы публікуюцца на сайце charter97.org і на старонках конкурсу ў сацыяльных сетках Вконтакте, Вконтакте, Livejournal і Facebook. Да фінальнага галасавання будуць дапушчаныя працы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу (пад 10 работ).

Журы

У склад журы ўваходзяць беларускія мастакі, дызайнеры і грамадскія дзеячы. Склад не выдаецца, паколькі частка яго ўдзельнікаў вядуць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі і не хацелі б, як і многія аўтары, афішаваць свой удзел у працы Конкурсу.

Палітыка прыватнасці

Арганізатары конкурсу абавязваюцца выконваць канфідэнцыяльнасць аўтарства дасланых прац. Кантакт з аўтарам вядзецца з дапамогай электроннай пошты, з якой дасланая праца. Для выгоды ідэнтыфікацыі работ і іх аўтараў, пажадана даць журы творчы псеўданім.

З жадання ўдзельніка, яго аўтарства можа быць паказанае пры публікацыі работ.

Прыз

Пераможца, вызначаны паводле вынікаў галасавання аўдыторыі на старонках конкурсу ў сетках Вконтакте, Livejournal і Facebook, атрымлівае ў якасці прыза iPad. У выніку першага конкурсу, праведзенага ў лістападзе-снежні 2013 года, пераможца не быў вызначаны, і таму ў студзеньскім конкурсе будзе разыграна два прызавыя iPad.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках