2 траўня 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст збіў суддзю клюшкай (Відэа)

18

Мікіту Камарова, які выступае за расейскі клуб «Тытан», дыскваліфікавалі на шэсць матчаў.

На 40 хвіліне гульні з «Заураллям» (Курган), якая адбылася 24 студзеня 2014 года, форвард у момант правядзення ўкідвання наўмысна ўдарыў лінейнага суддзю клюшкай, піша сайт ВХЛ.

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт, вывучыўшы эпізод, прыняў рашэнне накласці на форварда ХК «Тытан» дысцыплінарны да канца гульні штраф (20 хвілін) па правілу 550 ж, п.1 «Правіл гульні ў хакей КХЛ, ВХЛ, МХЛ 2013-2014» - п.1.14 . «Пераліку парушэнняў і дадатковых пакаранняў» Рэгламенту ВХЛ, а таксама дадатковую дыскваліфікацыю на адзін матч. У агульнай колькасці гулец дыскваліфікаваны на 6 матчаў. На форварда ХК «Тытан» таксама накладзены грашовы штраф.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках