2 траўня 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развітанне з Генадзем Грушавым - 31 студзеня

3
Развітанне з Генадзем Грушавым - 31 студзеня

(абноўлена) Вядомага беларускага палітыка і грамадскага дзеяча пахаваюць на Паўночных могілках Менска.

Развітацца з памерлым 28 студзеня старшынёй Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 і 13 скліканняў, доктарам філасофскіх навук, прафесарам Генадзем Уладзіміравічам Грушавым можна будзе ў пятніцу, 31 студзеня, піша «Новы час».

Згодна з жаданнем нябожчыка, жалобнае мерапрыемства пройдзе з 10 да 14 гадзін у Доме смутку «Цэрыманіял» па адрасе: Менск, завулак Кабушкіна, 49, заезд з боку вуліцы Куляшова. Гэта раён Партызанскага праспекта, недалёка ад 5 гарадской клінічнай бальніцы. Генадзь Грушавы ў пакінутым сваякам паведамленні выказаў пажаданне, каб яго цела было крэміравана. Пахаванне ўрны з попелам адбудзецца пазней на Паўночных могілках каля беларускай сталіцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках