2 траўня 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

52 «рэгіянала» былі гатовыя падтрымаць апазіцыю ў Радзе

8
52 «рэгіянала» былі гатовыя падтрымаць апазіцыю ў Радзе

На вынікі галасавання дэпутатаў Партыі рэгіёнаў паўплываў прыезд прэзідэнта Януковіча, які націснуў на дэпутатаў.

Пра гэта дэпутат Іна Багаслоўская заявіла карэспандэнту Hromadske TV.

Паводле яе слоў, на сённяшні дзень сітуацыя была такая, што 52 дэпутата Партыі рэгіёнаў былі гатовыя галасаваць за любы варыянт закона пра амністыю, у тым ліку і за варыянт, паданы дэпутатам Юрыем Дзеравянкам (пазафракцыйны). Гэты варыянт закона меркаваў вызваліць ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці асоб, якія былі ўдзельнікамі масавых акцый пратэсту, пачынаючы з 21 лістапада 2013 года. А так жа забараніць збор, рэгістрацыю, захоўванне, выкарыстанне персанальных дадзеных. Назапашаныя персанальныя дадзеныя падлягаюць знішчэнню, прапаноўваў законапраект, піша «Цензор.НЕТ».

«Сярод народных дэпутатаў шмат годных людзей. Людзі адчулі сваю адказнасць за краіну», - сказала яна. Паводле яе слоў, «рэгіяналы» падыходзілі і казалі, што падтрымаюць поўную амністыю, а 240 дэпутатаў пацвердзілі сваю гатоўнасць галасаваць за Канстытуцыю, якая вяртае парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку.

«52 безыменных рэгіянала, якія прагаласавалі на сваёй фракцыі, падтрымалі наш законапраект аб безумоўнай амністыі», - пацвярджае сітуацыю, якая склалася, у сваім пасце ў «Фэйсбуку» Леся Арабец, нардэп ад «Батьковщины».

Прэзідэнту далажылі аб сітуацыі, якая складваецца.

«Была выкліканая ўся фракцыі і ўпершыню прэзідэнт прыехаў і палохаў, што на ўсіх ёсць матэрыялы і ўсіх пасадзяць», - сказала Іна Багаслоўская. У выніку ВР прагаласавала за праект закона Мірашнічэнкі, які нават не быў папярэдне раздрукаваны. Ён мяркуе вызваленне ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў, але толькі праз 15 дзён пасля таго, як будуць вызваленыя ўсе адміністрацыйныя будынкі і пакінутыя барыкады. Палаткі, Дом прафсаюзаў і майдан застаюцца пратэстоўцам. Па словах Багаслоўскай рэакцыя на дадзены закон «стане канцом дзяржавы таталітарызму», але гэта, па яе словах, патрабуе «часу, цярпення і барацьбы».

Нагадаем, пратэсты ва Украіне, якія пачаліся больш за два месяцы таму з-за адмовы ўладаў падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, на мінулым тыдні распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. Паведамленні аб штурмах ці спробах захопу будынкаў рэгіянальных адміністрацый прыйшлі з цэлага шэрагу абласцей, у тым ліку і з усходніх рэгіёнаў.

Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны заявіў аб гатоўнасці пайсці на саступкі апазіцыі. Пазаўчора Вярхоўная Рада адмяніла скандальныя «законы аб дыктатуры», а сёння ноччу пагадзілася амніставаць палітвязняў. Апазіцыя заяўляе, што пры разглядзе апошняга законапраекта праўладная большасць у парламенце не ўлічыла яе меркавання, таму акцыі на Майдане будуць працягнутыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках