2 траўня 2024, Чацвер, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпература ў Беларусі апусціцца да -28°С

6
Тэмпература ў Беларусі апусціцца да -28°С

30 студзеня па ўсходзе краіны тэмпература паветра панізіцца да -25 -28°С.

У чацвер умовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць перыферыя таго ж антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на Маскоўскую вобласць. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -18..-24°C, па ўсходзе рэспублікі -25..-28°C, у паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці -15..-17°C; максімальная днём -13..-19°C. Атмасферны ціск будзе расці, піша pogoda.by.

31 студзеня - 1 лютага, Беларусь па-ранейшаму будзе знаходзіцца на заходняй перыферыі антыцыклона, што перамяшчаецца з Маскоўскай вобласці на поўдзень Расеі.

31 студзеня захаваецца халоднае і ветранае надвор'е. На большай частцы рэспублікі істотных ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні ўмераны, па заходняй палове рэспублікі месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -17..-23°C, па ўсходзе да -24..-28°C, днём -12..-17°C; па паўднёвым захадзе рэспублікі ноччу -12..-16°C, днём -7..-11°C.

1 лютага маразы пачнуць слабець, але затое вецер будзе яшчэ мацней. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы парывісты, пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -11..-17°C, па ўсходзе да -18..-22°C; днём -7..-13°C, па крайнім захадзе -4..-6°C.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках