2 траўня 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў Партыі рэгіёнаў: У Януковіча было кровазліццё

52
Крыніца ў Партыі рэгіёнаў: У Януковіча было кровазліццё

Прэзідэнт Украіны, які прыехаў учора ў Вярхоўную Раду, сказаў дэпутатам, што адправіўся да іх прама з лякарні.

Пра гэта паведамляе Цэнзор НЕТ са спасылкай на Insider.

«У мяне было кровазліццё, таму я ляжаў пад кропельніцай. Але ўбачыўшы, што тут адбываецца, я прыехаў да вас», - пераказваюць дэпутаты словы Януковіча.

Зрэшты дрэннае самаадчуванне не перашкодзіла прэзідэнту Украіны задушыць бунт у фракцыі. «Такога мата я не чуў даўно, ён пагражаў закатаць усіх у асфальт і перасаджаць да такой-та маці, казаў, што на кожнага з нас у яго ёсць справа», - распавядае адзін з «рэгіяналаў».

Як паведамлялася, Віктар Януковіч запатрабаваў, каб рэгіяналы прагаласавалі за «праект Мірашнічэнкі» - праект амністыі, прапанаваны дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў Юрыем Мірашнічэнкам. Ён паведаміў, што абмяркоўваў гэты праект па тэлефоне з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і віцэ-прэзідэнтам ЗША Рычардам Байдэнам, і яны ўхвалілі тэкст дакумента. Пасля чаго ён паведаміў, што звольніўшы Мікалая Азарава з пасады прэм'ер міністра, ён выканаў адно з патрабаванняў апазіцыі, але не можа ўвесь час «гуляць у адны вароты» і цяпер яе чарга ісці на саступкі.

Януковіч проста заявіў нардепам - калі яны не прагаласуюць за «праект Мірашнічэнкі», ён вечарам выступіць з тэлезваротам да народу, у якім паведаміць пра роспуск парламента, а раніцай падпіша адпаведны ўказ.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках