2 траўня 2024, Чацвер, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч захварэў і сышоў на бальнічны

58
Януковіч захварэў і сышоў на бальнічны

У прэзідэнта Украіны вострае рэспіраторнае захворванне.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіцца на бальнічным. Пра гэта сказана ў паведамленні яго прэс-службы.

«Прэзідэнту Украіны адкрыты бальнічны ліст у сувязі з вострым рэспіраторным захворваннем, якое суправаджаецца высокай тэмпературай», - сказаў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення справамі па медыцынскіх пытаннях Аляксандр Орда, піша news.liga.net.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Украіны два разы прыязджаў у парламент і праводзіў кансультацыі з фракцыяй Партыі рэгіёнаў і лідарамі апазіцыі. Па дадзеных СМІ, Януковіч сказаў дэпутатам, што прыехаў да іх наўпрост з лякарні. «У мяне было кровазліццё, я ляжаў пад кропельніцай. Але ўбачыўшы, што тут адбываецца, я прыехаў да вас», - пераказваюць дэпутаты словы Януковіча.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках