2 траўня 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскі КДБ выявіў змову загадчыц дзіцячага садка

88
Гродзенскі КДБ выявіў змову загадчыц дзіцячага садка

Настаўнікі і лекары ў працоўны час падзараблялі мяшэчнікамі на мяжы.

Аб паспяховай аперацыі мясцовага ўпраўлення КДБ рапартуе газета «Гродзенская праўда».

Аказваецца, гродзенцы перасякалі мяжу ў працоўны час, хоць па дакументах нібыта працавалі на працоўным месцы.

Нестыкоўкі замежных паездак з табелямі ўліку працоўнага часу выявіла УКДБ па Гродзенскай вобласці. Галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю аблвыканкама праверыла, ці абгрунтавана грамадзяне атрымлівалі заработную плату. "Як і меркавалася, аматарам павандраваць налічваліся грошы за фактычна неадпрацаваны час. А гэта значыць, нанесены матэрыяльны ўрон дзяржаве", - піша аблвыканкамаўская газета.

Сярод парушальнікаў працоўнай дысцыпліны - лекары, настаўнікі, работнікі дзіцячых садкоў і іх сваякі.

"За шэсць апошніх гадоў тры загадчыцы і тры намесніцы загадчыц гродзенскімі дзіцячымі садкамі ў агульнай колькасці больш за дзвесці разоў перасеклі мяжу. Ва ўсіх двухстах выпадках яны павінны былі знаходзіцца на працы і выконваць свае службовыя абавязкі. Іх адсутнасць на працоўным месцы ніяк не адбілася на іх зарплаце", - паведамляе газета са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю аблвыканкама.

Пакараць парушальнікаў не атрымалася. Кіраўнікі прагульшчыкаў палічылі непатрэбным накладваць на іх дысцыплінарныя спагнанні. Службовыя асобы пагадзіліся з прэтэнзіямі і добраахвотна пакрылі ў бюджэт сродкі, неабгрунтавана выплачаныя ім у якасці заробку і іншых выплат. Дзве загадчыцы дзіцячымі садкамі звольніліся па ўласным жаданні.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках