2 траўня 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь чакае пастаўку чатырох дывізіёнаў С-300

26
Беларусь чакае пастаўку чатырох дывізіёнаў С-300

Узброеныя Сілы Беларусі чакаюць у 2015 годзе пачатак рэалізацыі кантрактаў на пастаўку цэлага шэрагу узораў узбраення.

Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік міністра абароны па ўзбраенні, начальнік узбраення Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Лацянкоў, перадае карэспандэнт БелТА.

У прыватнасці, у 2015 годзе чакаецца пастаўка з Расеі чатырох дывізіёнаў зенітных ракетных сістэм С-300. На дадзеным этапе завяршаюцца ўсе міждзяржаўныя працэдуры і мерапрыемствы па падрыхтоўцы і заключэнні дамоў пастаўкі. Акрамя таго, будзе пачатая рэалізацыя кантрактаў на пастаўку трохкаардынатнай радыёлакацыйнай станцыі "Супернік". У наступным годзе пачнуцца і першыя праплаты на закупку вучэбна-баявых самалётаў Як-130. Кантракты на пастаўку гэтых самалётаў былі заключаныя яшчэ ў 2013 годзе. Акрамя таго, Узброеныя Сілы плануюць закупіць трэнажоры да верталётаў Мі-8, а таксама танкаў Т-72 для падрыхтоўкі механікаў-кіроўцаў.

Ігар Лацянкоў дадаў, што прынятыя раней рашэнні дазволяць працягнуць мадэрнізацыю наяўных на ўзбраенні узораў, у тым ліку радыёлакацыйных станцый.

Вайсковыя рамонтна-аднаўленчыя органы паэтапна абсталёўваюцца новым сучасным дыягнастычным абсталяваннем. Усе групы рэгламенту і рамонту зенітных ракетных і радыётэхнічных злучэнняў і воінскіх частак, рамонтныя арсеналы і базы ўзбраення аснашчаныя мабільнымі вымяральнымі і аўтаматызаванымі тэставымі комплексамі. Падраздзяленні па рамонце сродкаў рухомасці ўзбраення абсталёўваюцца кантрольнай апаратурай, страбаскопамі-муліціметрамі, рознымі сучаснымі дыягнастычнымі стэндамі. Арсеналы і базы цэнтральнага падпарадкавання праводзяць пастаянную працу па пашырэнні наменклатуры узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, якія могуць рамантавацца.

У цяперашні час асвоены рамонт рэактыўных сістэм залпавага агню "Ураган" і "Смерч", самаходнай гаўбіцы "Мста-С", самаходнай гарматы "Гіяцынт", радыёлакацыйных станцый П-18 і П-19, пунктаў кіравання ПУ-12, станцый перашкод СПН-30, выведвальных пунктаў ПРП-4. Працягваецца і асваенне сярэдняга рамонту новых наменклатур узбраення, у тым ліку: зенітнага гарматна-ракетнага комплексу "Тунгуска", зенітнага ракетнага комплексу "Аса-АКМ" і інш. Пры гэтым рамонт ажыццяўляецца комплексна, як спецыяльнай часткі, так і сродкаў рухомасці.

Для павышэння якасці рамонту ўзбраення і тэхнікі арганізаваная работа па аснашчэнні пунктаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонту злучэнняў і воінскіх частак новым вытворчым і дыягнастычным абсталяваннем. Усё гэта дало магчымасць значна знізіць выдаткі на эксплуатацыю ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках