2 траўня 2024, Чацвер, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіну могуць пазбавіць права голасу ў ПАРЭ ў красавіку

3
Украіну могуць пазбавіць права голасу ў ПАРЭ ў красавіку

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прагаласавала за рэзалюцыю па Украіне.

У дакумент былі ўнесеныя шматлікія папраўкі, якія не паўплывалі на змест дакументу, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Рэзалюцыя набрала "за" 114, "супраць" - 34 галасоў і 12 устрымаліся ў ходзе галасавання па заканчэнні дыскусіі па ўкраінскім пытанні, якая адбылася ў рамках зімовай сесіі ПАРЭ ў чацвер у Страсбургу.

У дакуменце выказваецца занепакоенасць у сувязі з гвалтам з абодвух бакоў канфлікту, утрымліваецца заклік да дыялогу для мірнага ўрэгулявання сітуацыі і пагроза пазбавіць права голасу ўкраінскую дэлегацыю на наступнай сесіі ў выпадку працягу гвалту.

У прыватнасці, у рэзалюцыі сказана, што маніторынгавы камітэт выказвае "глыбокую заклапочанасць у сувязі з палітычным крызісам, які адбыўся пасля нечаканага рашэння ўкраінскіх уладаў прыпыніць працэдуру падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам".

"Камітэт рашуча асуджае эскалацыю гвалту з абодвух бакоў у акцыях пратэсту Еўрамайдана, якія прывялі, як мінімум, да трох смерцяў", - гаворыцца ў дакуменце.

У сувязі з гэтым камітэт выказвае занепакоенасць з нагоды "абодвух гвалтоўных правакацый - з боку радыкальнага правага крыла пратэстоўцаў і празмернага і непрапарцыйнага прымянення гвалту ў адносінах да пратэстоўцаў з боку паліцыі".

"Таму камітэт заклікае ўлады ўстрымацца ад любых спроб гвалтоўнага спынення акцыі пратэсту і лагера, а дэманстрантаў - устрымацца ад любога гвалту ці дзеянняў, якія відавочна накіраваныя на правакаванне гвалтоўнай рэакцыі з іншага боку", - канстатуецца ў рэзалюцыі.

Камітэт таксама выказвае шкадаванне з нагоды прыняцця "ў хаатычных умовах, якія падрываюць іх легітымнасць, так званага антыпратэстнага пакета законаў 16 студзеня 2014 года і іх наступнага падпісання прэзідэнтам Януковічам, і заклікае іх неадкладна адмяніць".

Акрамя таго, камітэт заяўляе, што неадкладна павінны быць спыненыя гвалт і парушэнні правоў чалавека, павінны быць пачатыя адкрытыя і эфектыўныя перамовы з тым, каб дасягнуць пагаднення па вырашэнні крызісу.

На думку маніторынгавага камітэта, такое пагадненне павінна быць заснавана на завярэнні абодвух бакоў не выкарыстоўваць гвалт, на адмене так званага антыпратэстнага заканадаўства і на неадкладным пачатку адкрытага, сур'ёзнага і эфектыўнага дыялогу "паміж тымі, хто ва ўладзе і палітычнымі і грамадзянскімі сіламі, аб'яднанымі пратэстам на Еўрамайдане, пра будучы дэмакратычны накірунак і геапалітычнае размяшчэнне краіны".

Дакладчыкі Маіліс Рэпс і Марыетта дэ Пурбах-Лундзін заявілі пра намер наведаць Украіну ўжо ў лютым.

Раней ПАРЭ папярэджвала, што можа пазбавіць Украіну права голасу на сесіі і абвінаваціць Расею ў ціску на яе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках