2 траўня 2024, Чацвер, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадонна спяе з Pussy Riot

9
Мадонна спяе з Pussy Riot

Амерыканская поп-зорка Мадонна збіраецца выступіць на адной сцэне з удзельніцамі Pussy Riot, вызваленымі па амністыі ў снежні мінулага года.

Яна называе іх барацьбітамі за свабоду.

«Я маю гонар аб'явіць аб удзеле ў канцэрце маіх сяброў, змагароў за свабоду Надзі (Талаконнікавай) і Машы (Алёхінай)», - прыводзіць «Інтэрфакс» словы зоркі, сказаныя ёй у інтэрв'ю газеце Guardian. Мерапрыемства, арганізатарам якога выступіла Amnesty International, пройдзе ў Нью-Йорку пятага лютага.

У канцэрце возьмуць удзел ірландскі музыка Боб Гэлдаф, амерыканскі гурт Blondie і ўдава Джона Ленана Ёка Она. Надзея Талаконнікава пацвердзіла ў Twitter, што Pussy Riot выступяць з Мадонай, перадаюць «Вести».

У снежні мінулага года Талаконнікава і Алёхіна былі вызваленыя з-за кратаў па амністыі, абвешчанай у сувязі з дваццацігоддзем Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі. Яны заявілі, што маюць намер заняцца праваабарончай дзейнасцю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках