2 траўня 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія адмаўляе Беларусі ў выдачы Арыніча

6
Італія адмаўляе Беларусі ў выдачы Арыніча

Беларусь пакуль безвынікова спрабуе дамагчыся ад Італіі выдачы былога кіраўніка холдынгу «Пінскдрэў».

Пра гэта паведаміў 30 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, на працягу 2013 года Генпракуратура Беларусі двойчы накіроўвала запыты з просьбай аб экстрадыцыі былога дырэктара, якога шукаюць з-за выбуху на «Пінскдрэве», які адбыўся яшчэ ў 2010 годзе, у кампетэнтныя органы Італіі. Першы раз у выдачы было адмоўлена, на другі зварот адказу наогул не было. У пачатку гэтага года Генпракуратура зноў звярнулася да італьянскіх кампетэнтных органаў з просьбай выдаць Ларана Арыніча, паведаміў Стук.

Пры гэтым на пытанне, ці вядома дакладна, дзе зараз знаходзіцца былы кіраўнік холдынгу «Пінскдрэў», намеснік генпракурора адказаў: «Як мяркуецца ў Італіі».

Пакуль Ларан Арыніч быў у Беларусі, яго не затрымлівалі і абвінавачванняў не прад'яўлялі. Адзін раз экс-дырэктара атрымалася дапытаць у якасці сведкі, але ён адмаўляў сваю віну ў трагедыі і запэўніваў, што не ведаў аб шматлікіх парушэннях. А пасля таго як бізнесмен з'ехаў лячыцца ў Польшчу, ён перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Калі 16 ліпеня яго затрымалі ў Італіі, беларуская Генпракуратура адправіла запыт аб выдачы Арыніча.

За выбух ўжо асудзілі яго падначаленых: былога галоўнага інжынера холдынгу, былога дырэктара «Пінскдрэў-ДСП» і былога галоўнага інжынера. Дырэктара прысудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі, астатнія адправіліся ў калонію-пасяленне. Іх калегі не згодныя з такім прысудам і пішуць калектыўныя лісты з просьбай вызваліць асуджаных датэрмінова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках