2 траўня 2024, Чацвер, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: А чаму Тозік не прапанаваў змяніць Канстытуцыю?

30
Аляксандр Ярашук: А чаму Тозік не прапанаваў змяніць Канстытуцыю?

Заявы віцэ-прэм'ера аб увядзенні платнай медыцыны безадказныя, лічыць прафсаюзны лідар.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) пракаментаваў сайту charter97.org прапанову Анатоля Тозіка ўвесці ў Беларусі платную медыцыну.

«Напэўна, трэба было б параіць спадару Тозіку ўнесці змены ў Канстытуцыю, каб адтуль знік запіс, што Беларусь з'яўляецца сацыяльна-арыентаванай дзяржавай, якая гарантуе бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і адукацыю», - абурана сказаў прафсаюзны лідар.

Старшыня БКДП лічыць, што калі беларускія ўлады хочуць увесці платную медыцыну, то няхай спачатку падымуць на адпаведны ўзровень зарплаты і пенсійнае абслугоўванне.

«Бо калі ўлады не даюць людзям магчымасці зарабляць як мага больш грошай, дык няхай ніколі не кажуць, што будуць неяк абмяжоўваць іх з пункту гледжання даступнасці медыцынскага абслугоўвання, а спадар Тозік няхай не робіць безадказных заяваў», - падкрэсліў Аляксандр Ярашук.

Нагадаем, учора, на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя ў Менску, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік заявіў, што беларусы павінны плаціць за паходы ў паліклініку і выклік лекараў на дом.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках