2 траўня 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ назвала Майдан «ардой»

91
РПЦ назвала Майдан «ардой»

У Рускай праваслаўнай царкве заяўляюць, што Расея павінна ўмяшацца ў сітуацыю ва Украіне.

Краіны Рускага свету павінны самым актыўным чынам ўплываць на тое, што адбываецца сёння на Украіне, заявіў кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах царквы і грамадства РПЦ протаіерэй Усевалад Чаплін, піша «Інтэрфакс».

«Невялікая група людзей, вядомых ілжывымі як з багаслоўскага, так і з грамадскага пункту гледжання, поглядамі, дазваляе сабе тое, што не можа дазволіць сабе вялікі народ, - дазваляе сабе згвалціць гістарычны выбар і волю цэлага народа», - заявіў Чаплін у аўторак на калядных парламенцкіх сустрэчах у Савеце Федэрацыі.

«Адназначна зразумела, што будучыня Украіны сёння будзе вырашацца не без удзелу знешніх сіл. Не атрымаецца, відавочна, абмежавацца ўнутрынацыянальнымі працэсамі. Значыць, умяшанне будзе тое ці іншае. Значыць, магчымае ўмяшанне тых сілаў, якія не хацелі б, каб Украіна заставалася часткай усходне-хрысціянскай цывілізацыі», - заявіў святар.

Ён перакананы, што пераадолець тое, што адбываецца, магчыма «толькі праз удзел усёй цывілізацыі, змацаванай агульнай гісторыяй, у лёсе народа Украіны».

«І ўдзел гэта трэба браць, не звяртаючы ўвагі ні на якую новую «арду» і не думаючы пра тое, што нам скажуць або што пра нас скажуць, нават напярэдадні самых значных для нас падзей, якія будуць адбывацца ў Сочы», - падсумаваў Чаплін.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках