2 траўня 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цётка Кім Чэн Ына знаходзіцца ў Польшчы

6
Цётка Кім Чэн Ына знаходзіцца ў Польшчы

Жонка расстралянага дзядзькі паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына знаходзіцца ў Польшчы.

Кім Ген Хі, цётка паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, з'ехала ў Еўропу пасля пакарання ў Паўночнай Карэі свайго мужа - высокапастаўленага чыноўніка КНДР Чан Сон Тхэка, паведамляе ў чацвер японская газета «Іаміуры» са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Паводле яе дадзеных, Кім Ген Хі знаходзілася ў Швейцарыі пасля пакарання смерцю свайго мужа ў снежні мінулага года.

Японская газета паведамляе, што, па яе інфармацыі, пазней цётка Кім Чэн Ына перабралася ў Польшчу, піша «Інтэрфакс».

Між тым Нацыянальнае агенцтва выведкі Паўднёвай Карэі не мае дадзеных аб знаходжанні Кім Ген Хі ў Еўропе.

Яна з'яўлялася на публіцы ў Пхеньяне падчас ваеннага парада з нагоды 65-й гадавіны заснавання паўночнакарэйскага рэжыму 9 верасня 2013 года. Кім Ген Хі таксама была заўважаная на наступны дзень на музычным прадстаўленні арміі КНДР са сваім пляменнікам Кім Чэн Ынам і яго жонкай.

У пачатку студзеня паўднёвакарэйскія СМІ паведамлялі, што цётка паўночнакарэйскага лідара знаходзіцца ў коме пасля перанесенай аперацыі на галаўным мозгу.

У канцы мінулага тыдня стала вядома, што ў Паўночнай Карэі па загадзе Кім Чэн Ына знішчаная ўся сям'я яго дзядзькі Чан Сон Тхэка.

Паводле інфармацыі крыніц паўднёвакарэйскага агенцтва «Рэнхап», старэйшая сястра Чан Сон Тхэка разам з мужам - амбасдарам КНДР на Кубе, а таксама пляменнік, амбасадар у Малайзіі, і яго сыны былі адкліканыя ў Пхеньян ў снежні мінулага года і забітыя.

Смяротнага пакарання не пазбеглі нават малалетнія ўнукі. Некаторых членаў сям'і Чан Сон Тхэка, якія аказалі супраціў уладам, нібыта расстралялі прама перад домам на вачах у суседзяў.

Фота: Jason Lee/Files/Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках