26 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Здымкі «Авеля» - проста цырк

36
Юрый Хашчавацкі: Здымкі «Авеля» - проста цырк

Адказ беларускай прапаганды на фільм «Жыве Беларусь!» асуджаны на правал.

Такім чынам вядомы рэжысёр Юрый Хашчавацкі пракаментаваў сайту charter97.org здымкі прапагандысцкага фільма «Авель».

«Гэта вельмі смешна. З пункту гледжання і рэжысёрскага, і гістарычнага, і якога-небудзь іншага, гэта поўны адстой. Удзельнікам масоўкі забаранілі крычаць «Жыве Беларусь!». Атрымліваецца, што нават калі ўлады спрабуюць зрабіць фільм пра Плошчу, яны не могуць абысціся без хлусні. Адзіны момант, які мне спадабаўся, калі піратэхнік кідае «кактэйль Молатава» ў шчыт. А ў астатнім - поўная бязглуздзіца», - перакананы рэжысёр.

Юрый Хашчавацкі, адзначыў, што на здымках таксама не было бел-чырвона-белых сцягоў.

«Бо кіраўнік не любіць ні бел-чырвона-белых сцягоў, ні лозунгу «Жыве Беларусь!». Таму апазіцыянераў нават не могуць паказаць такімі, якія яны ёсць. Плюс да гэтага масоўка была ў дзесяткі разоў менш, чым удзельнікаў Плошчы. Было чалавек 200-300, ды і то яны скакалі ад холаду, і толькі чалавека тры чатыры бегалі і рабілі выгляд, што яны б'юцца. То бок, гэта, з аднаго боку, цырк і самадзейнасць, а з другога, тупік. Але фільм я абавязкова пагляджу», - з іроніяй сказаў ён.

Нагадаем, учора ў Менску прайшлі здымкі сцэны пратэстаў для прапагандысцкага фільма «Авель». Для ўдзелу ў ёй былі сабраныя студэнты некаторых сталічных ВНУ. Здымкі праходзілі на плошчы Незалежнасці ў Менску позна ўвечары. Вядома, што стваральнікі фільма напярэдадні правялі інструктаж з удзельнікамі, падчас якога забаранілі ім крычаць «Жыве Беларусь!».

У мінулым годзе Міністэрства культуры Беларусі і адміністрацыя Лукашэнкі вырашылі рэалізаваць праект «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць афіцыйным адказам на фільм «Жыве Беларусь!» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча па сцэнары Франака Вячоркі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках