3 траўня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі: Пад пагрозай высялення заплацяць усе!

23
Камунальнікі: Пад пагрозай высялення заплацяць усе!

Пад пагрозай высялення магілёвец заплаціў назапашаную за 10 гадоў запазычанасць у Br10 млн.

Пра гэта БелТА паведаміла дырэктарка МГКУП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм» Алена Бальшакова.

37-гадовы жыхар абласнога цэнтра, валодаючы 4-пакаёвай кватэрай практычна ў цэнтры горада, плацяжы па камунальных паслугах ігнараваў: за дзесяцігоддзе аплата паводле асабовага рахунку ўносілася толькі 7 разоў на агульную суму крыху больш за Br500 тыс. Пазбягае ён і сустрэч з работнікамі разлікова-касавага цэнтра.

«Нашы адмыслоўцы шматкроць наведвалі злоснага неплацельшчыка, у тым ліку з участковым, але мужчына ні разу не адчыніў дзверы, хоць і знаходзіўся дома, - падкрэсліла Алена Бальшакова. - Адпраўленыя поштай лісты вярталіся па той жа прычыне. Не было магчымасці і скасаваць камунальныя паслугі. Толькі з прыняццем і ўступленнем у дзеянне новага Жыллёвага кодэкса з'явілася рэальная магчымасць уздзеяння на ўласнікаў, якія не выконваюць абавязкі па аплаце камунальных паслуг».

РКЦ аператыўна падрыхтаваў неабходны пакет дакументаў. Пераканаўшыся ў сур'ёзнасці пачатага працэсу высялення, неплацельшчык вокамгненна адшукаў магчымасць заплаціць запазычанасць у Br10 млн і частку пені. «Практыка паказвае: рана ці позна плацяцца практычна ўсе запазычанасці, - канстатавала дырэктарка прадпрыемства. - Гэты прыклад - яскравае таму пацвярджэнне».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках