18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лыжнік выпадкова зняў на камеру падзенне Шумахера

6
Лыжнік выпадкова зняў на камеру падзенне Шумахера

Лыжнік, які катаўся на гарналыжным курорце, дзе атрымаў траўму былы чэмпіён аўтагонак, выпадкова зняў на камеру момант яго падзення.

Мужчына здымаў сваю сяброўку на мабільны тэлефон, калі ў кадр на заднім плане трапіў лыжнік, які падае, як мяркуецца, Міхаэль Шумахер, паведамляе BBC.

Са слоў відавочцы, хуткасць у момант падзення не перавышала 20 кіламетраў у гадзіну.

У цяперашні час следчыя вывучаюць іншы відэазапіс, зроблены камерай на шлеме Шумахера, які перадалі ім сваякі гоншчыка.

У той жа час менеджэр спартоўца Сабін Кім звярнулася і папярэдзіла аб тым, што трэба асцярожней ставіцца да паведамленняў пра здароўе чэмпіёна. З ейных слоў, усе паведамленні, зробленыя кімсьці б там ні было, акрамя менеджэраў і лекараў, не што іншае, як «чыстай вады спекуляцыя».

Заява была зроблена пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што здароўю Шумахера, нібыта, больш нічога не пагражае.

Легендарны гоншчык атрымаў траўму галавы падчас адпачынку на французскай курорце Мерыбель, дзе катаўся на горных лыжах разам з сябрамі і са сваім 14-гадовым сынам.

Тыдзень таму ён катаўся за межамі пракладзеных трас і, зваліўшыся, стукнуўся галавой аб камень. Яго шлем трэснуў ад удару.

Падчас спуску незадоўга да падзення Шумахер спыніўся, каб дапамагчы дачцы свайго сябра, якая ўпала ў гурбу.

Шумахер апынуўся за межамі размечанай трасы і, паставіўшы дзяўчынку на ногі, праехаў некалькі метраў уніз па гурбах, не заўважыўшы схаваныя пад снегам камяні.

У бальніцы абследаванне выявіла ў Шумахера кровазліццё ў мозг. Лекары ўвялі яго ў стан штучнай комы і неадкладна прааперавалі.

У ноч на аўторак гоншчык перанёс другую аперацыю, пасля чаго, паводле заяваў лекараў, яго стан крыху палепшыўся, аднак пагроза жыццю існуе.

Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў стане штучнай комы.

Фота: dw.de

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках