2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуе новыя вучэнні ля межаў ЕЗ

114
Беларусь рыхтуе новыя вучэнні ля межаў ЕЗ

Менск упершыню правядзе вайсковыя вучэнні з ужываннем комплексу «Тор-М2».

Яны пройдуць у Беларусі ў лютым 2014 года. Пра гэта паведаміў журналістам камандуючы войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА палкоўнік Андрэй Гурцэвіч, паведамляе БелТА.

У гэтым годзе, у канцы лютага, плануецца ўпершыню правесці вучэнні на тэрыторыі Беларусі з трэцяй батарэяй комплексу «Тор-М2», якая паступіла сёння на ўзбраенне, сказаў ён. Беларускія вайскоўцы ўжо выпрабавалі яго ў гарачых кліматычных умовах - на расейскім палігоне Ашулук. Цяпер трэба будзе правесці выпрабаванне тэхнікі пры халадах на былым Палескім палігоне, які знаходзіцца непадалёк ад Баранавічаў.

Андрэй Гурцэвіч выказаў упэўненасць, што комплексы не падвядуць вайскоўцаў і на гэты раз і стрэльбы пройдуць паспяхова.

Палкоўнік таксама адзначыў, што паступленне на ўзбраенне трэцяй батарэі «Тор-М2» значна павялічыла баявую моц беларускіх войскаў СПА. «Можна сказаць, што гэта тэхніка вайсковай СПА. Яе задача - прыкрываць пэўныя аб'екты», - растлумачыў Андрэй Гурцэвіч.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках