19 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейца канфіскуюць аўто за п'янае кіраванне ў Беларусі

38
У расейца канфіскуюць аўто за п'янае кіраванне ў Беларусі

Грамадзяніна Расейскай Федэрацыі, які працуе ў адной з устаноў Гародні, супрацоўнікі ДАІ затрымалі ўвечары 3 студзеня, калі той ад'язджаў ад крамы.

- 2,19 праміле алкаголю ў паветры, якое ён выдыхаў, кажа пра многае. І той факт, што ў сакавіку ў сталіцы яго ўжо затрымлівалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, гаворыць пра тое, што належных высноў гора-кіроўца не зрабіў, - пракаментавалі «Інтэрфаксу» затрыманне ў Дзяржаўтаінспекцыі Гародні і Гарадзенскай вобласці.

З моманту ўступлення ў кастрычніку 2013 года ў дзеянне закона аб адмысловай канфіскацыі транспартнага сродку, за стырном якога кіроўцу ловяць п'яным паўторна на працягу года, толькі на Гарадзеншчыне ўжо зафіксавана 30 такіх выпадкаў.

- Дарэчы, кіроўца Citroen, ураджэнец Казахстана, грамадзянін Расеі, які жыве і працуе ў Гародні, выказаў сваё меркаванне аб не гуманнасці нашых законаў. Аднак статыстыка дарожных здарэнняў з удзелам п'яных кіроўцаў, кажа пра тое, што гуманнасцю да такіх людзей сітуацыю не выправіць. І марудзіць з гэтым нельга, бо кошт пытання - чалавечыя жыцці, - рэзюмавалі ў ДАІ Гародні і Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках