14 траўня 2024, aўторак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польска-беларускую мяжу ў Кузніцы можна перайсці пешшу

21
Польска-беларускую мяжу ў Кузніцы можна перайсці пешшу

Пешаходны пераход пачаў працаваць з 1 студзеня 2014 года.

У сувязі са святамі пакуль праз яго не вельмі вялікі рух. Усяго блізу двухсот чалавек на працягу першых трох дзён студзеня скарысталіся магчымасцю перайсці польска-беларускую мяжу ў Кузніцы пешшу, піша gazeta.pl (пераклад - charter97.org).

Першапачаткова памежнікі выказвалі заклапочанасць з нагоды таго, што такі спосаб пераходу мяжы не будзе карыстацца папулярнасцю, асабліва з боку Беларусі, аднак іх скептыцызм не апраўдаўся.

На мадэрнізацыю памежнага перахода ў Кузніцы ўлады Падляшскага ваяводства атрымалі 900 тысяч злотых ($290 тыс) ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы. Падляшскі ваявода быў адным з першых прадстаўнікоў улады, хто станоўча адрэагаваў на грамадзянскую ініцыятыву «Пешаходныя памежныя пераходы», падтрыманую ў траўні МУС. Як вынік, першы пасля Медыкі (мяжа з Украінай) і Белавежы пешаходны памежны пераход быў адкрыты менавіта ў Кузніцы.

Але гэта не канец - надалей на ўсіх аўтамабільных пераходах з Беларуссю будзе дазволены пешаходны рух. У гэты час ідзе рэканструкцыя аўтапераходаў у Палоўцах (з беларускага боку Пясчатка) на поўдні Падляшскага ваяводства - там рух пешаходаў і раварыстаў пачнецца ў 2015 годзе. У пачатку восені Падляшскі ваявода таксама абвясціў тэндэр на прыстасаванне да пешаходнага руху пераходу ў Баброўніках (Бераставіца) на трасе Беласток-Ваўкавыск.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках