20 траўня 2024, панядзелак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Еўрабачання адмовіліся 12 краін

40
Ад Еўрабачання адмовіліся 12 краін

Услед за Харватыяй, Чэхіяй, Славакіяй, Люксембургам і Андорай аб сваім рашэнні заявіла Балгарыя.

Як перадае "Телекритика", прадстаўнікі нацыянальнага вяшчальніка BNT паведамілі, што краіна адмяняе свой удзел па фінансавых прычынах.

У Турцыі заяўляюць, што іх удзельнікі не вернуцца на конкурс ў 2014 годзе, аднак не выключана, што возьмуць удзел у "Еўрабачанні" ў бліжэйшыя гады.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі нацыянальнага вяшчальніка TRT, адзначыўшы што прычынай іх рашэння з'яўляецца ўкараненне аргкамітэтам конкурсу змешанага журы ў сістэме галасавання.

Боснія і Герцагавіна не вернецца на конкурс з-за адсутнасці спонсара, паведамляюць прадстаўнікі BHRT. Па фінансавых прычынах адмяняе свой удзел і Сербія, інфармуюць прадстаўнікі нацыянальнага вяшчальніка RTS.

З прычыны эканамічнага крызісу не будуць спаборнічаць на "Еўрабачанні-2014" вакалісты з Кіпра, адзначае нацыянальная тэлекампанія CyBC.

Не варта чакаць і выступлення вакалістаў з Манака і Марока, якія заявілі, што не маюць намеру вяртацца на конкурс.

Раней у Харватыі прадстаўнікі адказнага за нацыянальны адборачны тур песеннага конкурсу тэлерадыёкампаніі HRT заявілі, што краіна адмаўляецца ад удзелу ў конкурсе па эканамічных прычынах. З гэтых жа меркаванняў у конкурсе не будуць прадстаўнікоў Андоры і Люксембурга, дзе акрамя фінансавых цяжкасцяў не назіраюць грамадскай цікавасці да "Еўрабачання".

На дзяржаўным канале Чэхіі патлумачылі, што папярэдне краіна не вернецца на конкурс з-за занадта нізкай цікавасці да яго.

Прадстаўнікі славацкага дзяржвяшчальніка RTVS вырашылі: "Еўрабачанне за межамі нашых магчымасцяў". Раней ні адзін выканаўца са Славакіі на конкурсе не перамагаў.

Песенны конкурс адбудзецца ў Капенгагене ў траўні.

Беларусь мае намер удзельнічаць у конкурсе.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках